Вы тут

Брэст наведала жанчына-легенда Галіна Брок-Бяльцова


Галіна Паўлаўна адзіная жанчына з тых, што жывуць зараз у свеце, штурман пікіруючага бамбардзіроўшчыка ПЕ-2 125-га жаночага авіяпалка імя М. Расковай — пра гэта паведаміў у тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук. 


Галіна Брок-Бяльцова ўдзельнічала ў аперацыі «Баграціён» па вызваленні Беларусі ў 1944 годзе. Гэтая жанчына-лётчык прайшла ўсю вайну, здзейсніла 36 баявых вылетаў, узнагароджана трыма баявымі ордэнамі, медалямі. 

Пасля вайны скончыла гістфак МДУ, доктар гістарычных навук, 60 гадоў прысвяціла выкладчыцкай рабоце, напісала некалькі кніг. Пра яе і яе баявых сябровак таксама напісаныя кнігі, знятыя фільмы. Зараз ветэран вядзе вялікую грамадскую і ваенна-патрыятычную работу. 

Прама з вакзала 97-гадовая ветэран накіравалася ў Брэсцкую крэпасць. Разам з мэрам горада Аляксандрам Рагачуком яна ўсклала кветкі да Вечнага агню. Тут жа легендарная жанчына сустрэлася з юнармейцамі Паста памяці, падзякавала ім за грамадзянскую пазіцыю і пажадала заўсёды быць мужнымі і стойкімі. 

У акадэмічным тэатры драмы запланавана яе сустрэча з моладдзю, а затым прагляд спектакля па п’есе Аляксея Дударава «Не пакідай мяне». 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота з тэлеграм-канала Аляксандра Рагачука

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.