Вы тут

Музеі Якуба Коласа, Янкі Купалы і кінастудыя «Беларусьфільм» падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве


Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве, паведамляе БелТА.


«У Год гістарычнай памяці, у год 140-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа мы праводзім шэраг мерапрыемстваў, якія будуць развіваць нашы ўстановы і далей. Адна з ідэй гендырэктара кінастудыі „Беларусьфільм“ Уладзіміра Міхайлавіча — падпісанне пагаднення паміж Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа і кінастудыяй „Беларусьфільм“», — сказала дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс.

Кінастудыя «Беларусьфільм», па словах яе генеральнага дырэктара Уладзіміра Карачэўскага, апошнія гады актыўна супрацоўнічае як з замежнымі, так і з беларускімі ўстановамі культуры. «Мы робім розныя праекты, праводзім сумесныя творчыя сустрэчы, мерапрыемствы, майстар-класы. І ў год гістарычнай памяці мы вырашылі больш актыўна супрацоўнічаць і больш распавядаць пра нашу краіну, пра тых, кім мы ганарымся, — адзначыў Уладзімір Карачэўскі. — У нас ужо ёсць добры вопыт супрацоўніцтва паміж музеямі, калі яны выступалі кансультантамі пры стварэнні нашых фільмаў і мультфільмаў. Нам хочацца, каб наша кінапрадукцыя была прадстаўлена і ў музеях, дзе распавядаюць пра нашых пісьменнікаў — Купалу і Коласа».

«Кінастудыя „Беларусьфільм“ — гэта не проста прадпрыемства, дзе робіцца кіно. У нас ёсць свая кінабібліятэка, мы арганізоўваем творчыя сустрэчы, кінаклубы. Кінастудыя — гэта месца, дзе сустракаюцца творчыя людзі, тыя, хто любіць беларускае кіно і культуру», — дадаў гендырэктар кінастудыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.