Вы тут

На стаматалагічны агляд — у «Сталіцу»


7 кастрычніка ўсе наведвальнікі гандлёвага цэнтра «Сталіца» змогуць бясплатна прайсці прафілактычны агляд у стаматолагаў і атрымаць кансультацыю па доглядзе за зубамі. Тут стартуе дабрачынная акцыя «З усмешкай у мірную будучыню», арганізаваная Мінскім гарадскім дзіцячым клінічным цэнтрам па стаматалогіі. Мерапрыемствы накіраваны на прафілактыку стаматалагічных захворванняў, папулярызацыю беларускай прадукцыі і вытворцаў тавараў стаматалагічнай накіраванасці.


Гандлёвы цэнтр «Сталіца» невыпадкова абраны месцам правядзення акцыі, бо ён, паводле распараджэння кіраўніка дзяржавы, мусіць стаць месцам найлепшых брэндаў, дасягненняў, тавараў, паходжаннем з Беларусі. Усе яго наведвальнікі падчас акцыі змогуць прайсці агляд ва ўрачоў-стаматолагаў, атрымаць кансультацыю, стаць удзельнікам прэзентацый стаматалагічнай прадукцыі — зубных шчотак, пастаў, апалосквальнікаў. Таксама наведвальнікаў чакаюць інтэрактыўныя конкурсы і віктарыны па здаровым спосабе жыцця і прафілактыцы стаматалагічных захворванняў.

Прафесіяналам будуць цікавыя стаматалагічнае абсталяванне, касметычныя і гігіенічныя сродкі, вырабленыя ў Беларусі, якія пасля будуць прадстаўлены ў магазінах гандлёвага цэнтра. У прыватнасці, РУП «Медтэхнацэнтр» прадставіць медыцынскую мэблю і стаматалагічнае крэсла беларускай вытворчасці. Яго, дарэчы, змогуць ацаніць як наведвальнікі, так і прафесіяналы.

Акцыя працягнецца ў кастрычніку і лістападзе. Стаматолагі наведаюць інтэрнатныя ўстановы, у тым ліку для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Спецыялісты Мінскага гарадскога дзіцячага клінічнага цэнтра па стаматалогіі арганізуюць для малых асветніцка-забаўляльную праграму з інтэрактыўным навучаннем па пытаннях здаровага спосабу жыцця і прафілактыцы стаматалагічных хвароб. У мерапрыемствах возьме ўдзел і «Школа міру» пад патранажам грамадскай арганізацыі «Беларускі фонд міру».

У межах акцыі запланавана наведаць Дзіцячы дом № 3 г. Мінска, Дзіцячы дом № 7 «Семь Я» г. Мінска, Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна г. Мінска, Дзіцячы дом № 5 г. Мінска, Дапаможную школу-інтэрнат № 10 г. Мінска.

Акцыя «З усмешкай у мірную будучыню» прымеркавана да 70-гадовага юбілею Мінскага гарадскога дзіцячага клінічнага цэнтра па стаматалогіі.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».