Вы тут

Што рабіць з клубніцамі восенню, каб наступным летам сабраць добры ўраджай?


Восень — не нагода расслабляцца. Нават калі гаворка ідзе пра клубніцы, ураджай якіх мы сабралі яшчэ ў першай палове лета. Даглядаць гэту культуру трэба не толькі вясной і летам, ільвіная доля ўсіх працэдур прыпадае на восень. Ад таго, як вы пастараецеся цяпер, непасрэдна залежыць колькасць і якасць ураджаю на будучы год. Што рабіць?


1. Уборка градак. Пад «уборкай» маецца на ўвазе выдаленне смецця, пустазельнай травы, маладых парасткаў, якія не паспелі своечасова абрэзаць, і яны ўжо ўраслі ў зямлю. Дагледжаны, ахайны ўчастак не толькі выглядае хораша, гэта яшчэ і эфектыўная прафілактыка з'яўлення шкоднікаў і ўсялякіх захворванняў. Прапаліце градкі, абганіце разетачкі, навядзіце прыгажосць на дзялянцы.

2. Паралельна з выдаленнем парасткаў можна правесці прафілактычнае абразанне старых пажоўклых або пашкоджаных лістоў. Некаторыя і зусім скошваюць лістоту ў восень, такім чынам абнаўляючы разеткі, якія растуць. Але калі на працягу сезона клубніцы нічым не хварэлі і іх не даймалі разнастайныя «госці» накшталт даўганосікаў, то скошваць лістоту патрэбы няма.

3. Пасля навядзення прыгажосці можна правесці прафілактычную апрацоўку клубнічніку ад захворванняў і шкоднікаў. Правядзіце апырскванне любымі прыдатнымі прэпаратамі (фітаспарын, бардоская сумесь — ад грыбкоў, фітаверм — ад кляшчоў) з інтэрвалам у тыдзень. Для апрацоўкі выбіраюць ясны пагодлівы зацішны дзень.

4. Яшчэ адзін неабходны крок, які трэба зрабіць увосень, — унесці ўгнаенні. Добра падыдуць фабрычныя фосфарна-калійныя саставы. Выбірайце тыя, што з паметкай «для пладова-ягадных культур» і «восеньскае». У іх змяшчаюцца ўсе неабходныя клубніцам элементы і рэчывы.

5. Падрыхтоўка клубнічніку да зімоўкі стане завяршальным крокам восеньскага догляду ягадніку. Замульчыруйце ўчастак лапкамі, пілавіннем, лісцем, саломай. З першым снегам не лішнім будзе накідаць сняжку на клубнічныя градкі — усе ведаюць уласцівасць снежнага «футра» ўтрымліваць цяпло.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?