Вы тут

Жаданне наталіць сексуальную смагу можа скончыцца крымінальным пакараннем


Лічыцца, што сексуальны інстынкт у дзяўчат «прачынаецца» бліжэй да 25, а вось у юнакоў — у 15—17. І менавіта ў гэтым узросце, ці нават раней хлопцы найчасцей за ўсё пачынаюць палавыя адносіны. Аднак варта памятаць, што жаданне наталіць сексуальную смагу можа скончыцца крымінальным пакараннем, нават калі «ўсё было па ўзаемнай згодзе».


Мінімальнага ўзросту, з якога можна пагаджацца займацца сексам, калі абодва партнёры — непаўналетнія, заканадаўствам не вызначана. Таму інтымныя стасункі паміж падлеткамі самі па сабе не з'яўляюцца ні адміністрацыйным, ні крымінальным злачынствам.

Аднак тым жа законам прадугледжана палавая недатыкальнасць непаўналетніх, якім не споўнілася 16 гадоў, з боку паўналетніх. Згодна з часткай першай артыкула 168 Крымінальнага кодэкса, за палавыя стасункі і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якой не споўнілася 16 гадоў, прадугледжана абмежаванне волі паўналетняга да чатырох гадоў або пазбаўленне свабоды на гэткі ж тэрмін з выплатай штрафу.

Медустановы краіны на законных падставах перадаюць у міліцыю інфармацыю пра раннія сексуальныя стасункі падлеткаў (да 16 гадоў), каб гэтым адносінам далі прававую ацэнку. У такіх выпадках падлеткам забяспечаны разнастайныя праверкі — упэўніцца, што гэта быў не гвалт, не прымусі г. д. А калі яшчэ і цяжарнасць здарылася, то «разбор» палётаў будзе больш грунтоўны.

Дарэчы, згодна з часткай другой артыкула 168, калі сексуальныя дзеянні адбываліся не адзін раз (нават калі абодвум гэта падабалася), то віноўнага могуць пазбавіць волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Крымінальная адказнасць для юнакоў, якія займаліся сексам з непаўналетнімі, наступае з 18 гадоў. Аднак калі палавая сувязь кваліфікуецца як згвалтаванне (артыкул 166) ці гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару (артыкул 167), то крымінальная адказнасць наступіць з 14 гадоў. Мужчынам жа ўвогуле лепш спытаць пашпарт у юнай дзяўчыны, якая можа аказацца не 18-гадовай чараўніцай, а 15-гадовай акселераткай. Пры гэтым закон дзейнічае аднолькава ў дачыненні да абвінавачванага. Няважна, звязалася з падлеткам паўналетняя «цётка» ці з дзяўчынкай — паўналетні «дзядзька».

Крымінальнае права вызначае ўзрост сексуальнай згоды (узрост згоды) як узрост, пачынаючы з якога чалавек лічыцца здольным даць інфармаваную згоду на ўступленне ў палавую сувязь з іншай асобай. У Беларусі гэта 16 гадоў.

З 2021 года, калі былі ўнесены змены ў кодэксы па пытаннях крымінальнай адказнасці, артыкул 168 быў дапоўнены невялікай заўвагай: калі пацярпелы пабраўся шлюбам ці ажаніўся з абвінавачванай у сексуальных дзеяннях асобай, злачынства перастае быць грамадска небяспечным.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.