Вы тут

Настаўніца з Магілёва Галіна Бяляева ўзнагароджана ў Казахстане нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі СНД»


Галіна Бяляева — завуч магілёўскай сярэдняй школы № 34, гісторык, дэпутат Магілёўскага гарсавета, член рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Белая Русь».


Яна аўтар і сааўтар некалькіх кніг па Магілёўскім некропалі і двухтомніка «Вялікая Айчынная вайна: сямейныя гісторыі», распрацоўшчык праектаў па ўкараненні аўтарскай праграмы выхавання навучэнцаў сродкамі музейнай педагогікі і рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкі «Укараненне аўтарскіх электронных сродкаў навучання і выхавання ў працэс грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў», аўтар інтэрактыўных энцыклапедый «Гісторыя Магілёва», «Кастрычніцкі раён: 50 год развіцця», інтэрактыўнай карты «Абарона Магілёва: 23 гераічныя дні», электронных трэнажораў «Па старонках гісторыі Магілёва», «Гербы Магілёўшчыны». А яшчэ — пошукавік, кіраўнік створанага ёй пры абласным гісторыка-патрыятычным клубе «Віккру» падлеткавага пошукавага атрада «Т-34», нарэшце, проста цудоўны чалавек і таленавіты выкладчык. Яе дзейнасць адзначана шматлікімі дыпломамі і ганаровымі граматамі, а таксама медалём «За працоўныя заслугі» і нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі».

Сёння яна прадстаўляе Беларусь на VII з’ездзе настаўнікаў і работнікаў адукацыі краін удзельніц Садружнасці Незалежных дзяржаў, які праводзіцца 4-6 кастрычніка ў сталіцы Казахстана Астане. Яе запрасілі на гэта высокае прадстаўніцтва, каб яна падзялілася сваім асабістым вопытам работы ў вобласці патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі.

Падчас гэтага мерапрыемства ёй быў уручаны нагрудны знак «Выдатнік адукацыі СНД» — вышэйшая ўзнагарода па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі дзяржаў — удзельніц СНД. Гэта адзнака за значны ўклад у развіццё агульнай адукацыйнай прасторы і супрацоўніцтва дзяржаў СНД, высокія дасягненні ў адукацыі і выхаванні дзяцей і моладзі.

Віншуем нашу таленавітую зямлячку!

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Фота з архіва Галіны БЯЛЯЕВАЙ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?