Вы тут

Пляцоўку імпартазамяшчэння БУТБ прадставілі на канферэнцыі беларускіх СЭЗ у Магілёве


Пляцоўку імпартазамяшчэння Беларускай універсальнай таварнай біржы прадставілі на канферэнцыі беларускіх СЭЗ у Магілёве, паведамілі ў прэс-службе біржы.


Магчымасці выкарыстання механізму біржавых таргоў пры рэалізацыі і закупцы імпартазамяшчальных тавараў прадстаўлены падчас 2-й канферэнцыі свабодных эканамічных зон Беларусі «Выклікі сучаснасці і новыя падыходы ў працы СЭЗ», якая праходзіць 4-5 кастрычніка ў адміністрацыі СЭЗ «Магілёў».

«Усяго за 4 месяцы працы біржавая пляцоўка ўжо дапамагла многім айчынным прадпрыемствам у вырашэнні праблемы імпартазамяшчэння, падаўшы магчымасць аператыўна і па канкурэнтных цэнах набываць аналагі санкцыйнай прадукцыі. Больш за тое, дзякуючы біржы некаторыя айчынныя вытворцы, пераважна суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, змаглі наладзіць кааперацыйныя сувязі з буйнымі дзяржаўнымі заказчыкамі і адкрыць для сябе новыя перспектыўныя нішы на рынку Беларусі і Расійскай Федэрацыі», — адзначыла намеснік старшыні праўлення БУТБ Ірына Наркевіч.

На сённяшні дзень здзелкі на пляцоўцы імпартазамяшчэння заключаюць каля 900 беларускіх кампаній, у тым ліку з Магілёўскай вобласці. Аднак, на думку Ірыны Наркевіч, каб рэалізаваць патэнцыял гандлёвай платформы БУТБ, колькасць яе карыстальнікаў павінна быць у разы большая.

«З моманту запуску пляцоўкі імпартазамяшчэння на ёй здзейснена 9,3 тыс.здзелак на суму Br66 млн. найбольшым попытам карыстаюцца будаўнічыя матэрыялы, вырабы з пластмас і гумы, Тэкстыль, тэхналагічнае абсталяванне і запчасткі. Усё гэта паспяхова выпускаецца прадпрыемствамі Магілёўскай вобласці і будзе, безумоўна, запатрабавана на біржавых таргах. Таму разлічваем на больш актыўнае размяшчэнне заявак на продаж з боку магілёўскіх вытворцаў», — падкрэсліла спецыяліст.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі адміністрацый СЭЗ Беларусі, органаў выканаўчай улады Магілёўскай вобласці, Міністэрства эканомікі, Міністэрства прамысловасці, Беларускай універсальнай таварнай біржы, канцэрна «Беллеспаперапрам», гандлёвых і дыпламатычных прадстаўніцтваў краін блізкага і далёкага замежжа, вядучых кансалтынгавых кампаній, а таксама прадпрыемстваў-рэзідэнтаў СЭЗ «Магілёў».

Фота: БУТБ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.