Вы тут

«Ніякага фармалізму». Члены Савета Рэспублікі правялі адзіны дзень прыёму грамадзян у Мінскай вобласці


Сёння члены Савета Рэспублікі правялі адзіны дзень прыёму грамадзян у Мінскай вобласці, паведамляе БелТА.


Так, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву Сяргей Сівец правёў прыём грамадзян у Старадарожскім раённым выканаўчым камітэце. Былі разгледжаны пытанні, якія тычацца абслугоўвання і эксплуатацыі жыллёвага фонду, мытнага дэкларавання транспартных сродкаў, дзейнасці праваахоўных і мытных органаў і інш. Звароты, якія паступілі, узяты на кантроль, грамадзянам дадзены неабходныя тлумачэнні.

Акрамя таго, сенатар правёў сустрэчу з актывам Старадарожскага раёна, падчас якой падрабязна асвятліў заканатворчую дзейнасць верхняй палаты беларускага парламента, акцэнтаваў увагу на актуальнасці працы са зваротамі грамадзян і моладдзю.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец правяла прыём у Слуцкім раённым выканаўчым камітэце. Парламентарый разгледзела звароты па пытаннях рамонту і эксплуатацыі жыллёвага фонду, аплаты жыллёва-камунальных паслуг, землекарыстання, медыцынскага абслугоўвання, выкарыстання сямейнага капіталу, налічэння пенсіі.

«Спецыяльна запрасіла на свой прыём кіраўнікоў арганізацый, якія па абавязку службы павінны вырашаць надзённыя пытанні грамадзян без цяганіны і залішняй бюракратыі. Гэтыя патрабаванні да працы з насельніцтвам ужо неаднаразова сфармуляваны кіраўніком дзяржавы. Фармальнае і абыякавае стаўленне да зваротаў грамадзян недапушчальна. Асобныя пытанні, якія адносяцца да выключнай кампетэнцыі выканкамаў, удалося вырашыць яшчэ да прыёму. І гэта ўжо традыцыйная практыка. Добраўпарадкаванне тэрыторыі, стан жыллёвага фонду-гэта іміджавыя пытанні мясцовай улады, свайго роду індыкатар эфектыўнасці іх працы», — адзначыла Таццяна Рунец.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Дзмітрый Баскаў правёў выязны асабісты прыём у Лагойскім і Смалявіцкім райвыканкамах. Разгледжаны шырокі спектр пытанняў, якія тычацца абароны канстытуцыйных праў грамадзян, працоўных адносін, ліцэнзавання, уводу ў строй аб’ектаў жыллёвага фонду і іншых сацыяльна значных сфер.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.