Вы тут

Хакеісты «Віцебска» выйшлі ў лідары беларускай экстралігі


Трыма матчамі ў Оршы, Жлобіне і Наваполацку прадоўжыўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі, паведамляе БелТА.


Пасля 12 гульняў сезона ў чэмпіянаце краіны змяніўся лідар — ім стаў уладальнік Кубка Салея — 2022 «Віцебск». У паўночным дэрбі «мядзведзі» на чужым ільдзе перамаглі наваполацкі «Хімік» з лікам 4:3, пераможную шайбу гасцей за 30 секунд да фінальнай сірэны закінуў Мікіта Ядроец. У турнірнай табліцы віцябчане апярэдзілі салігорскі «Шахцёр», які ў гасцях нечакана значна ўступіў «Металургу» — 0:4. Жлабінчане прадаўжаюць ісці на 4-й пазіцыі, уступаючы месца ў топ-3 «Лакаматыву»: у паралельнай сустрэчы каманда з Оршы дома ўпэўнена разабралася з мінскім «Юнацтвам» — 5:2, дублем у «чыгуначнікаў» вызначыўся Максім Субоцін.

Такім чынам, цяпер каманды верхняй палавіны экстралігі размяшчаюцца ў наступным парадку: «Віцебск» (20 ачкоў), «Шахцёр» (19), «Лакаматыў» (18), «Металург» (17), «Юнацтва» (15), «Брэст» і «Нёман» (па 14 балаў). У чацвер у беларускай экстралізе таксама адбудуцца тры паядынкі. «Брэст» прыме «Гомель», а «Дынама-Маладзечна» паспаборнічае з «Магілёвам». Гэтыя матчы стартуюць у 19.00, на 25 мінут пазней пачнецца гульня ў Гродне паміж «Нёманам» і «Лідай».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.