Вы тут

Кітай лідзіруе ў галіне спажывецкай электронікі


Дзякуючы пастаяннаму павышэнню інавацыйных магчымасцяў і відавочным поспехам у прасоўванні гандлёвых марак, Кітай выйшаў на першае месца ў свеце як па маштабах вытворчасці, так і па аб’ёме збыту спажывецкіх электронных тавараў. Аб гэтым заявілі ў Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР.


Кітай застаецца важнай глабальнай базай па вытворчасці спажывецкай электронікі, дзе сканцэнтраваны вытворчыя базы і даследчыя цэнтры большасці вядучых сусветных вытворцаў электронных вырабаў, адзначыў прадстаўнік Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР Сюй Вэньлі. Паводле яго слоў, у далейшым міністэрства мае намер паскорыць культываванне вядучых і асноўных галін, прасоўваючы развіццё новага пакалення аўдыёвізуальных тэхналогій, а таксама індустрыі віртуальнай рэальнасці.

Разам з гэтым, адзначыў Сюй Вэньлі, павышаныя намаганні таксама будуць прыкладацца для мадэрнізацыі ўсяго галіновага ланцужка, які датычыцца кантэнту, вылічэнняў, захоўвання і дэманстрацыі дадзеных. Прадстаўнік Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР заклікаў паскорыць інтэграванае і інавацыйнае развіццё новых тэхналогій у ключавых галінах, каб стымуляваць патэнцыйны попыт на прадукцыю інфармацыйнай індустрыі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.