Вы тут

Наталля Якубіцкая правяла прыём грамадзян у Мінскім раёне


З самымі рознымі пытаннямі звярнуліся грамадзяне да члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Якубіцкай падчас прыёму, які яна правяла ў Мінскім райвыканкаме. У тым ліку наконт уладкавання дарожнага пакрыцця, паляпшэння жыллёвых умоў. Не абышлося, як заўсёды, без суседскіх спрэчак. І гэта, бадай, самыя складаныя пытанні. Людзі не хочуць пачуць адно аднаго. Наталля Якубіцкая раіла ім памірыцца, не псаваць нервы. І некаторыя, сапраўды, задумаліся над яе словамі. Жанчына са Слуцкага раёна пагадзілася, што пара заканчваць вайну — здароўе даражэй. Разам з тым, старшыні Мінскага раённага Савета дэпутатаў Наталлі Жук, старшыням сельсаветаў, на тэрыторыі якіх жывуць канфліктуючыя бакі, Наталля Якубіцкая даручыла выехаць на месца і пагутарыць з імі паасобку. А аб выніках сустрэчы праінфармаваць яе асабіста.


Варта дадаць, што да сенатара звярнуліся заяўнікіі са сталіцы, іншых рэгіёнаў Міншчыны. Але ў асноўным сярод іх былі жыхары Мінскага раёна. Усяго Наталля Якубіцкая прыняла трынаццаць чалавек. Грамадзянка з Жодзіна, інвалід, што запісалася на прыём, не змагла прыехаць. Наталля Віктараўна патэлефанавала жанчыне сама, выслухала яе праблемы. Прыняла яна і тых людзей, якія прыйшлі на прыём без папярэдняга запісу.

— Для Мінскага раёна такая колькасць грамадзян — гэта нямнога. Таму станоўча ацэньваю работу мясцовых органаў улады. Бачу, што пытанні аператыўна здымаюцца, — падкрэсліла Наталля Якубіцкая. — Мне прыемна, што людзі нам давяраюць, прыходзяць. Па ўсёй Мінскай вобласці члены Савета Рэспублікі прымалі грамадзян пятага кастрычніка. Гэта такая новая форма ўзаемадзеяння, новая форма работы. І яна вельмі эфектыўная. Мы нацэльваем людзей на тое, што гатовы ўзаемадзейнічаць, рашаць праблемы ў межах бюджэту, магчымага фінансавання. Мы не абяцаем таго, што не можам выканаць. Але пытанне бярэцца на кантроль з тым, каб пры першай магчымасці яго вырашыць.

На прыёме прысутнічала член маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, старшыня камісіі па міжнародных справах Аліна Рацькова. Дзяўчына — студэнтка чацвёртага курса факультэта міжнародных адносін. Аліна бывае на прыёмах грамадзян, якія вядуць старэйшыя калегі, вучыцца, набіраецца вопыту. «Разглядаць разам з Наталляй Якубіцкай пытанні, што хвалююць людзей, гэта добрая практыка, якая ўплывае на мяне, як на маладога парламентарыя», — сказала Аліна.

Наталля Якубіцкая падкрэсліла, што заўсёды будзе рада бачыць членаў маладзёжнага парламента на асабістых прыёмах.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».