Вы тут

Ці стане Святое возера ў Магілёве прыдатным для купання?


Намеснік прэме’р-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак выслухаў праблемы грамадзян у Магілёве.


Маці тройні з Магілёва наракала на тое, што ў мікразоне, дзе яна жыве, складанасці з дзіцячымі садкамі. Будуюцца новыя дамы, павялічваецца колькасць дзіцячага насельніцтва, а разам з гэтым больш вострай становіцца і праблема. Школы таксама знаходзяцца на адлегласці. Да бліжэйшай трэба ісці праз чыгуначную дарогу, яшчэ да двух кіламетр-два. Намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй Кіблоў удакладніў, што ў кастрычніку-снежні плануецца зрабіць праектна-каштарысную дакументацыю на будаўніцтва дзіцячага садка. Гэта прадугледжана планам дэталёвай забудовы, а вось наконт школы пакуль планаў няма. Анатоль Сівак заўважыў, што калі будаўніцтва школы ў дадзенай мясцовасці немэтазгодна, магчыма, можна было б паклапаціцца пра падвоз дзяцей у школы, якія знаходзяцца на адлегласці. 

Жыхар са Жлобіна паскардзіўся на камунальнікаў, якія, як ён лічыць, парушаюць заканадаўства. У яго было да іх шмат прэтэнзій. Адна датычылася камер відэаназірання, якія ўстанавілі ў жылым фондзе, па яго словах, без заключэння дагавора. Мужчына не згодны таксама з вынікамі маніторынга, які правяло ЖКГ. На яго погляд, спецыялісты не сталі ўнікаць у тэму і далі яму фармальныя адпіскі. Таму ён накіраваў на імя Анатоля Сівака яшчэ адзін ліст з заўвагамі. Намеснік прэме’р-міністра паабяцаў уважліва азнаёміцца з новымі фактамі, як толькі атрымае пасланне. У наступным месяцы ён плануе наведаць Жлобін і параіў заяўніку прыйсці на прыём яшчэ з кім-небудзь ад таварыства ўласнікаў. Існуе шмат фактаў неэфектыўнага абслугоўвання шматпавярховікаў таварыствамі і ў Беларусі наспела неабходнасць удасканаліць заканадаўства адносна іх, заўважыў ён.

Шматдзетная маладая маці прыйшла, як яна заявіла, ад 15 чалавек з аналагічнай праблемай. Пытанне датычылася долевага будаўніцтва. Жанчына расказала, што той дом, які ёй пабудавалі, значна горш за той, які дэманстравалі ў праекце. «60 тысяч рублёў заплацілі за адны сцены», — абурылася яна. І таксама заявіла пра адсутнасць агароджы, якая спачатку была заяўлена. Не падвезены і раслінны грунт, які таксама абяцалі. «Без яго на гліністай глебе нічога не расце», — паскардзілася яна. У ходзе прыёму высветлілася, што агароджа будзе пастаўлена, але не індывідуальная, а на землях агульнага карыстання, па перыметры ад дарогі. Анатоль Сівак звярнуў увагу таксама на тое, што гарадскія ўлады павінны паклапаціцца і пра ўсю інфраструктуру ў гэтай зоне — асвятленне, пешаходныя дарожкі, азеляненне. 

З набалелым пытаннем наконт Святога возера звярнуўся да намесніка прэм’ер-міністра дэпутат гарсавета, жыхар магілёўскага пасёлка Грэбянёва. Праблема ў тым, што любімае калісьці месца для купання сёння не функцыянуе. Спецыялісты папярэджваюць пра нізкую якасць вады. Вадаём моцна засмечаны, патрабуецца грунтоўная яго чыстка. Але ў гарадскім бюджэце такіх грошай няма. І мужчына звярнуўся па дапамогу на рэспубліканскі ўзровень. Анатоль Сівак адзначыў, што праблема яму вядомая, але той план, які існуе ў гарадскіх улад наконт гэтага возера, па яго словах, да канца не прадуманы і пакуль няма падставы казаць пра значныя фінансавыя ўкладанні.

— Такі фармат бяседы вельмі правільны, — падвёў вынікі прыёму грамадзян Анатоль Сівак. — Людзі звяртаюцца з тым, што для іх важна, а значыць, важна і для нас. З’яўляюцца новыя факты, карэкціруецца закон. Калі нешта працуе не так і гэта бачаць і людзі, і мясцовая ўлада, трэба паправіць. Рыхтуецца праект, узгадняецца, дэпутаты яго разглядаюць, потым Савет Рэспублікі. Калі заканадаўства больш стабільна, і наша жыццё больш стабільнае. Але гэта не значыць, што калі ёсць праблемы, іх трэба трываць. У размове такія моманты ўскрываюцца. На прыёме чалавек падняў пытанне добраўпарадкавання. І яно павінна быць. Праблему бачу ў недахопе дзіцячых садкоў і школ, гэта звязана з нараджальнасцю, шматдзетнымі маці. Усё гэта вельмі важна. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.