Вы тут

Вартавыя дарог Міншчыны правядуць масіраваную адпрацоўку аўтадарогі М-1


У мэтах прафілактыкі правапарушэнняў удзельнікамі дарожнага руху, а таксама папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з 7 па 10 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы з масіраванай адпрацоўкай аварыйна-небяспечных участкаў аўтамабільнай дарогі М-1 «Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі».


Асаблівую ўвагу супрацоўнікі ДАІ нададуць выкананню ўдзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР. У прыярытэце — выяўленне грубых парушэнняў, сярод якіх: кіраванне транспартнымі сродкамі нецвярозымі вадзіцелямі і бяспраўнікамі, парушэнні хуткасных рэжымаў, правілаў абгону, перавозкі пасажыраў (у першую чаргу — дзяцей), непрадастаўленне кіроўцамі перавагі пешаходам. У полі зроку вартавы дарог таксама будуць знаходзіцца пешаходы і веласіпедысты.

Пры нясенні службы будуць прымяняцца галосны і змешаны кантроль.

УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама звяртаецца да грамадзян: калі вы валодаеце інфармацыяй (мяркуеце), што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане ап’янення, або бачыце на праезнай частцы нецвярозага пешахода, веласіпедыста, які прадстаўляе пагрозу бяспецы дарожнага руху, паведаміце аб гэтым у дзяжурную частку ДАІ па тэлефонах: (8029) 229-04-44 ці 102.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху быць вельмі ўважлівымі і дысцыплінаванымі на дарозе.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.