Вы тут

Мужчына ў Светлагорску ўзяў грошы на рамонт і знік


Жыхарка Светлагорска год таму вырашыла перакласці ў сябе ў доме падлогу. Праз знаёмых знайшла спецыяліста, які пагадзіўся выканаць работы. На будматэрыялы той запатрабаваў 3000 рублёў. Крыху пазней — яшчэ 2,5 тысячы. Пасля чаго знік і перастаў адказваць на званкі. Як далей разгортваліся падзеі, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.


Гараджанка да апошняга спадзявалася, што мужчына выканае свае абавязацельствы. Калі зразумела, што можа страціць грошы, звярнулася з заявай у мясцовы РАУС. Аператыўнікі крымінальнага вышуку яго асобу ўстанавілі хутка. 36-гадовы жыхар вёскі Чэнкі Гомельскага раёна сёлета ўжо быў судзімы да папраўчых работ за такое ж махлярства. Аднак гэта яго не спыніла, і ён зноў узяў перадаплату за выкананне будаўнічых работ.

Следчымі ў дачыненні да вяскоўца заведзена крымінальная справа па факце чарговага махлярства. Праваахоўнікі правяраюць датычнасць мужчыны да аналагічных злачынстваў. Ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР і абавязкаў па воінскім уліку.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?