Вы тут

Каманда беларускіх студэнцкіх атрадаў прыбыла ў Казань на II міжнародны будаўнічы чэмпіянат


Каманда беларускіх студэнцкіх атрадаў прыбыла ў Казань на II міжнародны будаўнічы чэмпіянат, паведамілі ў БРСМ.


Сёння стартавалі спаборніцтвы чэмпіянату, які з 5 па 8 кастрычніка праходзіць у МВЦ «Казань Экспа».

На працягу двух дзён лепшыя спецыялісты ў сферы прамысловага будаўніцтва будуць змагацца за перамогу ў 20 індывідуальных і камандных намінацыях, падзеленых на 3 напрамкі: «Прамысловае будаўніцтва», «Праектаванне прамысловых аб’ектаў» і «Упраўленне праектамі будаўніцтва».

Прызавы фонд чэмпіянату складае 44,1 млн. расійскіх рублёў.

Урачыстае закрыццё міжнароднага будаўнічага чэмпіянату пройдзе 8 кастрычніка ў канцэртнай зале. У рамках падзеі адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў чэмпіянату.

Міжнародны будаўнічы чэмпіянат – штогадовае мерапрыемства, якое аб’ядноўвае спаборніцтва прафесійных спецыялістаў сферы прамысловага будаўніцтва, дзелавую праграму і выставу. Арганізатары чэмпіянату — Міністэрства будаўніцтва і ЖКГ РФ, дзяржкарпарацыя «Расатам», прэзідэнцкая платформа «Расія — краіна магчымасцяў», ТАА «Газпром Інвест» і Рэспубліка Татарстан. Форум служыць важнай мэце — папулярызацыі і павышэнню прэстыжу рабочых прафесій.

Прэв’ю БРСМ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».