Вы тут

Белстат прапанаваў Лукашэнку ўвесці рэгуляванне цаны на ўсім ланцужку. Урад рэзка супраць


Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева на нарадзе кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з эканамічным блокам урада прапанавала ўвесці рэгуляванне цаны па ўсім ланцужку, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Іна Мядзведзева адзначыла, што інфляцыя ў жніўні склала 13,8 працэнта. Чакаецца, што за верасень яна павялічыцца яшчэ на 1,6 працэнта.

«Трэць укладу ў інфляцыю з пачатку года ўнёс рост цэн на прадукты харчавання. Прычым у найбольшай ступені гэты ўклад забяспечаны ростам цэн на айчынныя харчовыя тавары», — сказала старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Рост цэн на прадукты харчавання ў гандлёвых сетках, паводле яе слоў, абумоўлены павышэннем цэн па ўсім ланцужку, пачынаючы ад сельскагаспадарчых арганізацый і вытворцаў і заканчваючы паступленнем у рознічны гандаль.

«Асноўнай прычынай павелічэння цэн вытворцы называюць рост цэн на сыравіну і матэрыялы, паліва. Значная залежнасць асобных вытворчасцей ад імпартнага складніка, напрыклад, кандытарскія вырабы, прыводзіць да істотнага ўплыву курсаў валют на кошт прадукцыі і прамой залежнасці ад цэн на сыравіну, якія ўстанаўлівае пастаўшчык. Акрамя таго, на цэны на ўнутраным рынку і яго насычанасць таварамі аказвае ўплыў кошт прадуктаў харчавання на сусветным рынку і непасрэдна ў нашых суседзяў», — канстатавала Іна Мядзведзева.

Таваравытворцы знайшлі пралаз, які дазваляе ім паднімаць цэны і абыходзіць антыінфляцыйнае заканадаўства. Яны пастаўляюць у магазіны традыцыйную прадукцыю пад выглядам новай, устанаўліваючы на яе больш высокі кошт.

«Лічым мэтазгодным устанавіць дзяржаўнае рэгуляванне цэн для суб’ектаў гаспадарання, пачынаючы ад вытворцаў і заканчваючы гандлёвымі сеткамі, забараніць рэгістрацыю новых тавараў пры нязначным змяненні іх спажывецкіх якасцей, выпрацаваць дакладную сістэму фарміравання сабекошту сезонных тавараў, асабліва па цяплічных камбінатах, з мэтай недапушчэння росту цэн у гадавым выражэнні і згладжвання сезонных ваганняў, выпрацаваць механізм пераразліку кошту імпартнай прадукцыі для ўсіх імпарцёраў», — рэзюмавала кіраўнік Белстата.

Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў сваю чаргу лічыць, што жорсткае цэнавае рэгуляванне не спосаб вырашэння ўсіх праблем. «У 2020-2021 гадах цэнавае рэгуляванне ў краіне было значна мякчэй, чым цяпер. Пры гэтым інфляцыя і цэны трымаліся ў межах прагнозных параметраў. Справа не толькі ў гэтым. Можна зарэгуляваць усё да мяжы і атрымаць адваротны эфект», — адзначыў ён.

«У Беларусі цэнавае рэгуляванне самае жорсткае ў СНД і адно з самых жорсткіх у свеце», — дадаў прэм’ер-міністр.

«Раман Аляксандравіч, дазвольце вам нагадаць. Вы прэм’ер-міністр Беларусі, а не Эстоніі. На шчасце. І не Латвіі і не Літвы. Чаго нам на іх глядзець (узровень гадавой інфляцыі ў Эстоніі перасягае 25 працэнтаў, у Латвіі і Літве вышэйшы за 20 працэнтаў. — Заўвага БЕЛТА)», — адрэагаваў на словы кіраўніка ўрада Аляксандр Лукашэнка.

«Я не параўноўваю нас з імі. Я проста хачу данесці да прысутных, што сістэма цэнавага рэгулявання ў краіне створана. Яна стала больш жорсткай у гэтым годзе ў параўнанні з папярэднімі гадамі», — растлумачыў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».