Вы тут

У новым сезоне «Фактар.BY» будуць выступаць канкурсанты з 10 краін свету


Завяршыўся здымачны марафон аднаго з галоўных тэлешоу сезона. Напярэдадні здымак кастынгу быў вызначаны шорт-ліст канкурсантаў (сёлета сярод іх таленты з 10 краін свету), а ўжо падчас прамых эфіраў тэлеаўдыторыя будзе шукаць «Фактар.BY».


Нагадаем, склад настаўнікаў шоу сёлета застаўся нязменным — у яго ўвайшлі Сярога, Вольга Бузава, Руслан Аляхно і Сяргей Саседаў. А вось адбор для саміх канкурсантаў быў больш жорсткім, чым летась. Цяпер ужо ў мінулым тыдзень выпрабавання камерамі, інтэрв’ю, сустрэчамі тэт-а-тэт з настаўнікамі праекта і ўскладненыя «сюрпрызы» трэніровачнага лагера. У выніку праз вакальнае «сіта» прайшлі 160 прэтэндэнтаў на выяўленне «Фактар.BY».

Трэба адзначыць, што ў новым сезоне праект пашырыцца самастойным дапаўненнем для канкурсантаў паважанага ўзросту «60+», але яно з’явіццца на экранах ужо пасля асноўнага конкурсу, хутчэй за ўсё, не раней вясны. Увогуле сёлета стваральнікі шоу-праекта абяцаюць свежы фармат і фірменны драйв, у атмасферы якіх знакамітыя настаўнікі і іх падапечныя зноў сыдуцца на музычнай арэне і будуць змагацца за права стаць артыстам на вялікай сцэне. Стартуе шоу «Фактар.BY» у тэлеэфіры ў канцы кастрычніка, калі даведаемся, як і хто пракладаў свой шлях да поспеху.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».