Вы тут

Прысуд па справе БелаПАН: абвінавачаных прысудзілі да пазбаўлення волі на тэрміны ад 5 да 14 гадоў


Абвінавачаных па справе БелаПАН прысудзілі да пазбаўлення волі на тэрміны ад 5 да 14 гадоў, перадае БелТА з залы суда.


У Мінскім абласным судзе абвясцілі прысуд па справе БелаПАН.

Справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні ў памяшканні суда Мінскага раёна. У якасці абвінавачаных праходзілі чатыры фігуранты — Андрэй Аляксандраў, Ірына Злобіна, Дзмітрый Наважылаў і Ірына Леўшына.

Аляксандраву і Злобінай інкрымінавана падрыхтоўка з 14 жніўня 2020 года па 12 студзеня 2021 года не менш за 260 чалавек для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Фігуранты аплачвалі адміністрацыйныя штрафы, рахункі за харчаванне ў месцах утрымання і адбыцця адміністрацыйных арыштаў, паслугі адвакатаў, якія ўдзельнічалі ў адміністрацыйных і крымінальных працэсах і аказвалі іншую юрыдычную дапамогу.

Акрамя таго, Аляксандраў і Наважылаў абвінавачваюцца ва ўхіленні ад выплаты ЗАТ «БелаПАН» падаткаў пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання ў перыяд з 2015 да 2020 года і падаходнага падатку з фізічных асоб за люты 2015 года — красавік 2021-га шляхам утойвання, наўмыснага заніжэння падатковай базы і ўнясення ў падатковыя дэкларацыі (разлікі) загадзя ілжывых звестак. Гэта пацягнула прычыненне дзяржаве ўрону ў памеры каля Br450 тыс.

Прэв’ю БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.