Вы тут

Амаль 200 кілаграмаў журавін выкралі ў Столінскім раёне


Два факты адбыліся на Століншчыне з розніцай у некалькі дзён. Падрабязнасці паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама.


У першым выпадку ў РАУС звярнуўся 52-гадовы жыхар раёна, які паведаміў, што збіраў журавіны ў балоцістай мясцовасці. Сабраўшы да абеду каля 30 кілаграмаў ягад, ён пакінуў іх у мяшку на ўскрайку лесу побач са сваім веласіпедам, а сам адправіўся працягваць збор. Вярнуўшыся ўвечары, мужчына не знайшоў пакінутага мяшка і паведаміў пра гэта ў міліцыю.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку хутка знайшлі выкрадальніка. Ім аказаўся 17-гадовы навучэнец адной з навучальных устаноў райцэнтра, які ў той дзень таксама адправіўся ў лес ў ягады. Як растлумачыў малады чалавек, ён напярэдадні злоўжыў алкаголем і, замест збору ягад, паўдня праспаў. Вяртацца без ураджаю яму не хацелася, таму ён, убачыўшы пакінуты без нагляду мех журавін, забраў яго сабе, пасля чаго за бясцэнак рэалізаваў скупшчыкам за 60 рублёў, а грошы патраціў на ўласныя патрэбы.

У другім выпадку ў міліцыю аб крадзяжы паведаміў 27-гадовы жыхар раёна. Мужчына растлумачыў, што захоўваў у гаспадарчай пабудове 165 кілаграмаў сабраных журавін, а тым часам праз сацсеткі падаў аб’яву аб продажы. Пакупнік, які адгукнуўся на яе, агледзеў тавар, але яго нібы не задаволіла кошт, і ён з’ехаў. На наступны дзень гаспадар выявіў, што з дзвярэй хлява сарваны замок і адсутнічаюць ягады.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што непрацуючы 24-гадовы жыхар раёна вырашыў падзарабіць на перапродажы хадавога ў гэты сезон тавару — журавіны. Мужчына прыехаў паглядзець прапанаваны ў аб’яве тавар. Убачыўшы, што гаспадар захоўвае сабраны ўраджай у хляве, які знаходзіцца дастаткова далёка ад дома і наводшыбе, вырашыў не плаціць за яго, а вярнуцца ноччу і забраць бясплатна.

Раней мужчыны ў поле зроку праваахоўнікаў не траплялі, следчымі дадзена прававая ацэнка іх дзеянням, заведзены крымінальныя справы за крадзеж.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Брэсцкага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?