Вы тут

БПЦ аб’явіла конкурс на прысуджэнне прэміі імя Мітрапаліта Філарэта за навуковыя дасягненні студэнтаў


Беларуская праваслаўная царква аб’явіла аб правядзенні штогадовага конкурсу на прысуджэнне прэміі імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) за навуковыя дасягненні студэнтаў, паведамілі ў БПЦ.


Мэтай конкурсу з’яўляецца ўвекавечанне памяці першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. У гэтым годзе конкурс прымеркаваны да 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях Году гістарычнай памяці.

Асноўныя задачы — асэнсаванне гістарычнага значэння асобы Мітрапаліта Філарэта( Вахрамеева), яго літаратурнай і багаслоўскай спадчыны; садзейнічанне развіццю навуковай актыўнасці і творчаму пошуку студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь; стымуляванне цікавасці сучаснай моладзі да вывучэння праваслаўных духоўных традыцый; умацаванне міжрэлігійнага, міжканфесійнага, міжнацыянальнага і міжкультурнага дыялогу сярод студэнтаў.

Конкурс праводзіцца па напрамках: «Багаслоўскія навукі», «Гуманітарныя навукі», «Мастацтва». Змест даследаванняў павінен раскрываць істотныя аспекты праваслаўнай традыцыі ў багаслоўскай, філасофскай, культуралагічнай, гістарычнай, літаратурнай, мастацтвазнаўчай і іншых сферах.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца самастойна выкананыя выпускныя кваліфікацыйныя працы бакалаўраў і магістраў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, якія завяршылі атрыманне адукацыі ў бягучым годзе.

Пераможцам конкурсу прысвойваецца званне лаўрэата. Яны ўзнагароджваюцца спецыяльнымі дыпломамі Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ганаровым знакам лаўрэата і грашовай прэміяй. Лепшыя працы, якія прынялі ўдзел у конкурсе, таксама могуць быць аднесены да першай і другой катэгорыі. Аўтары гэтых работ узнагароджваюцца спецыяльнымі дыпломамі Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і грашовай прэміяй.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца па 15 лістапада 2022 года.

Вынікі конкурсу будуць падведзены ў снежні 2022 года.

Прэв’ю БПЦ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».