Вы тут

Узровень метану ў месцах уцечак на «Паўночных патоках» можа ў тысячу разоў перавышаць норму


Узровень метану ў раёнах, дзе назіраліся ўцечкі газу на «Паўночным патоку — 1» і «Паўночным патоку — 2» у Балтыйскім моры, можа перавышаць норму ў тысячу разоў. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Шведскае радыё (Radio Sverige).


Адзначаецца, што крытычны ўзровень метану ў вадзе быў зафіксаваны падчас правядзення даследаванняў.

Навуковы кіраўнік экспедыцыі Катарына Абрахамсан падкрэсліла, што такая высокая канцэнтрацыя метану можа «негатыўна паўплываць на марскі фіта — і зоапланктон». У той жа час яна акцэнтавала ўвагу на неабходнасці правядзення больш дэталёвага даследавання.

Раней кампанія Nord Stream AG заявіла аб «беспрэцэдэнтных разбурэннях», якія адбыліся на трох ветках газаправода «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2». Таксама паведамлялася аб уцечках газу ў водах Швецыі і Даніі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».