Вы тут

Надвор'е: Уначы ўжо замаразкі, а раніцай месцамі суцэльны туман


Спецыялісты-кліматолагі падвялі вынікі верасня. Гэты месяц стаў самым халодным за апошнія 20 гадоў. Сярэдняя тэмпература паветра за першы месяц восені склала плюс 8—12 градусаў, што на 1—3 градусы ніжэй за кліматычную норму. Другі месяц сезона таксама пачаўся з халоднага дажджу, а на наступным тыдні прагназуюцца начныя замаразкі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У пятніцу надвор'е будзе фарміраваць грэбень антыцыклону. Яго дажджавыя хмары будуць абыходзіць нашу краіну бокам, таму чакаецца адносна сонечная і без істотных ападкаў надвор'е. Максімальная тэмпература паветра складзе ад плюс 12 градусаў да 18 цяпла.

Самы цёплы дзень на гэтым тыдні будзе якраз у суботу. У гэтыя суткі, пры зменнай воблачнасці, істотных ападкаў па краіне не чакаецца. Толькі ўдзень да паўночна-заходніх раёнаў краіны наблізіцца атмасферны фронт, які праявіць сябе кароткачасовымі дажджамі. Ноччу і раніцай месцамі па краіне будуць згушчацца туманы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 1 градуса да плюс 8, а да сярэдзіны дня паветра па краіне прагрэецца да плюс 13—20 градусаў.

Ды яркае сонейка доўга радаваць не будзе. Ужо ў нядзелю Беларусь апынецца пад пераважным уплывам франтальнага падзелу, які ссоўваецца з захаду на ўсход краіны. Павялічыцца і ўшчыльніцца воблачнасць. У начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Днём месцамі па краіне, а па Гомельскай і Магілёўскай абласцях у многіх раёнах дажджы прымуць кароткачасовы характар. У начны і ранішні час у паўднёва-ўсходніх раёнах прагназуецца слабы туман. Уначы тэмпература паветра складзе плюс 4—10 градусаў, удзень не перавысіць 9—16 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пачатку наступнага тыдня франтальныя падзелы пакінуць нашу тэрыторыю, пры гэтым выцесняць за межы краіны цёплыя паветраныя масы. І адразу пахаладае. Будзе панаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў прахалоднай паветранай масе паўночных шырот.

У панядзелак прагназуецца без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—6 градусаў, месцамі сіноптыкі абяцаюць начныя замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў. Максімальная тэмпература днём складзе плюс 10—17 градусаў.

У аўторак уначы будзе без ападкаў, днём у асобных раёнах краіны пад уплывам малаактыўнага франтальнага падзелу магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 2 да плюс 7 градусаў, а ў заходніх раёнах — да плюс 9 градусаў. Па ўсходзе краіны магчымы начныя замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Удзень тэмпература паветра дасягне плюс 10—17 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».