Вы тут

Шакіруючыя лічбы заработку кіраўніцтва гандлёвых сетак агучылі на нарадзе ў Лукашэнкі па інфляцыі


Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі з эканамічным блокам урада ўказаў на праблемы ў рабоце вытворцаў тавараў з буйнымі рознічнымі гандлёвымі сеткамі, перадае БелТА.


Паводле яго слоў, вядомы выпадкі, калі рознічная сетка патрабуе ад вытворцаў немалых грошай за доступ на паліцы сваіх магазінаў. Кіраўнік КДК згадаў пра выпадак, калі адна з магілёўскіх фабрык была вымушана аддаваць рытэйлеру каля 25 працэнтаў выручкі толькі за тое, каб яе тавар там прадаваўся.

Як расказаў Васіль Герасімаў, у час праверкі сеткі Гіпа КДК высветліў, што выконваючы абавязкі дырэктара ў месяц атрымлівае Br106,7 тыс., а генеральны дырэктар, які знаходзіцца за мяжой, — у сярэднім Br258 тыс.

«Чаму нашы мафіёзі-гандляры, якія (Галоўчанка гаворыць) заціснулі так гандаль, далей няма куды, чаму яны маюць вілы на Блакітным беразе, а вы не маеце? Чаму? — эмацыянальна адрэагаваў Прэзідэнт. — Нахабнікі!»

Паводле слоў Васіля Герасімава, КДК прапаноўваў шляхі ўрэгулявання сітуацыі з гандлёвымі сеткамі, але канкрэтныя рашэнні пакуль не прыняты па прычыне бюракратычных затрымак і зацягнутага абмеркавання на розных узроўнях.

На гэта Прэзідэнт адрэагаваў ва ўласцівай яму жорсткай манеры: «Я табе даў усе паўнамоцтвы, а ты ў нарадах тонеш. Якія нарады!? Прыйшоў, убачыў, наручнікі надзеў».

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.