Вы тут

У Беларусі плануюць укараніць паслугу па высылцы адпраўленняў праз паштамат


У Беларусі плануюць укараніць паслугу па высылцы адпраўленняў праз паштамат. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня пошты, распавяла намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» па эксплуатацыйнай дзейнасці Алена Драздовіч, паведамляе БелТА.


Зараз прадпрыемства ставіць задачу па паляпшэнню якасці прадастаўлення паслуг для карыстальнікаў. «Робім акцэнт на лічбавізацыю паслуг. За апошнія гады мы ўкаранілі нацыянальную электронную паштовую сістэму, спрасцілі механізм выдачы паштовых адпраўленняў пры дапамозе SMS-кода і перанакіравання на паштамат. У жніўні мы ўкаранілі электронную авансавую сістэму для юрыдычных асоб, якая дазваляе аператыўна разлічвацца за пэўныя паслугі. Гэты фармат дапамагае наблізіць паслугі да спажыўца», — распавяла Алена Драздовіч.

Акрамя гэтага, перад арганізацыяй стаіць задача па развіцці сеткі паштаматаў, якіх у Беларусі ўжо каля 40. «Дзякуючы паштаматам можна выдаваць міжнародныя паштовыя адпраўленні. Мы пайшлі далей і ўжо тэстуем функцыянал па перасылцы: сам кліент зможа выслаць адпраўленне, выкарыстоўваючы паштамат. Таксама працуем над тым, каб пачаць здаваць у арэнду поштаматы для інтэрнэт-крам», — дадала прадстаўнік «Белпошты».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.