Вы тут

У Лідзе пагрузчыкам, які перакуліўся, заціснула мужчыну: на дапамогу прыйшлі ратавальнікі


6 кастрычніка ў 6.23 дыспетчару службы «101» Лідскага раёна паступіла паведамленне аб тым што, пры выездзе з рампы перакуліўся пагрузчык. Кіроўца, які знаходзіўся ўнутры, аказаўся заціснутым транспартным сродкам, патрабавалася дапамога МНС. Па ўказаным адрасе неадкладна накіраваліся падраздзяленні ратавальнікаў і службы ўзаемадзеяння.


Фота: МНС.

У лічаныя хвіліны байцы МНС прыбылі па ўказаным адрасе. Ногі пацярпелага былі заціснутыя аўтапагрузчыкам, мужчына быў у прытомнасці, адказваў на пытанні ратавальнікаў. Падтрымліваючы яго маральна і фізічна, работнікі службы «101» пры дапамозе спецыяльнай аварыйна-выратавальнай прылады вызвалілі ногі, вынялі пацярпелага з-пад транспартнага сродку і перадалі яго брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі для агляду і шпіталізацыі, паведамляе МНС.

Абставіны і прычыны здарэння ўстанаўліваюць супрацоўнікі Лідскага раённага аддзела Следчага камітэта.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».