Вы тут

Выстава-форум ІТ-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі» пройдзе ў НАН


13 кастрычніка ў Нацыянальнай акадэміі навук адбудуцца ўрачыстасці, прысвечаныя Дню Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


У гэты дзень ў будынку Прэзідыуму НАН адкрыецца Першая выстава-форум ІТ-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі». Галоўны арганізатар — Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі.

На выставе свае распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі прадэманструюць вучоныя НАН Беларусі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, а таксама навукова-даследчых арганізацый краіны, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне прымянення метадаў штучнага інтэлекту. У рамках форуму разгледзяць важныя пытанні: тэарэтычныя і практычныя распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту ў Беларусі і за яе межамі, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў па распрацоўцы і ўкараненні тэхналогій штучнага інтэлекту, перспектывы яго развіцця ў Беларусі.

Таксама ў гэты дзень адбудзецца сход навуковай грамадскасці, прысвечаны новаму святу акадэмічных вучоных — Дню Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У ім прымуць удзел акадэмікі, член-карэспандэнты, кіраўнікі навуковых арганізацый Акадэміі навук, вядомыя вучоныя і моладзь. Найлепшым даследчыкам НАН Беларусі будуць уручаны ўзнагароды. Напярэдадні свята ва ўсіх арганізацыях НАН праходзяць дні адчыненых дзвярэй і знакавыя мерапрыемствы: навуковыя і навукова-практычныя канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, прэзентацыі новых навуковых выданняў. У Дзень Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі госці Акадэміі змогуць азнаёміцца з выставачнымі стэндамі, дзе будуць прадстаўлены фотакопіі дакументаў, якія адлюстроўваюць працэс стварэння Акадэміі навук.

А 14 кастрычніка адбудзецца круглы стол на тэму «Перспектывы развіцця штучнага інтэлекту ў Беларусі».

Між іншым рашэнне Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 20 ліпеня 2022 года лічыць 13 кастрычніка Днём НАН Беларусі — не выпадковае. Як паказалі найноўшыя вынікі навуковых даследаванняў вучоных Інстытута гісторыі і выяўленыя раней невядомыя архіўныя дакументальныя матэрыялы, менавіта 13 кастрычніка 1928 года была прынятая пастанова Цэнтральнага выканаўчага камітэта і Савета народных камісараў БССР аб рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук. А ўжо 14 кастрычніка 1928 года пастанова ЦВК і СНК БССР была апублікавана ў цэнтральных газетах Беларусі. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».