Вы тут

Тэртэль: Збеглыя прыйшлі да меркавання, што ўладу можна зрынуць толькі ўзброеным мяцяжом


Збеглыя прыйшлі да меркавання, што ўладу можна скінуць толькі шляхам збройнага бунту. Пра гэта заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

«У нас стабільная аператыўная абстаноўка, і гэта спараджае сур’ёзныя рызыкі, якія звязаны з інтэрвенцыяй з боку сумежных дзяржаў. У чым гэта заключаецца? Збеглыя, па вялікім рахунку, здраднікі Радзімы, прыйшлі да меркавання, што ўладу ў Беларусі можна зрынуць шляхам узброенага бунту», — сказаў Іван Тэртэль.

Старшыня КДБ дадаў, што ў збеглых укладзеныя велізарныя грошы. Гэта дакладна вядома, нягледзячы на тое, што на Захадзе гэта спрабуюць хаваць: «Мы ведаем рахункі і фонды, праз якія яны паступаюць. Там ёсць і карупцыйны аспект. Нам да цэнта вядома, хто, як, што і дзе атрымлівае. На днях у іх было некалькі сустрэч, дзе ад іх патрабавалі выніку», — заявіў Іван Тэртэль.

Ён закрануў праблему спробаў арганізаваць тэрарыстычныя акты на жалезнай дарозе. «Яны прызнаюць, што акцыі, якія скончыліся тым, што нашы сябры з МУС ужылі зброю, прывялі да таго, што на чыгунцы цішыня. А як змагацца з тэрарыстамі? Толькі такім спосабам. І, смею запэўніць, мы вельмі гуманна з імі паступаем. На Захадзе іх расстрэльваюць з РПГ, не цырымоняцца», — сказаў на заканчэнне старшыня КДБ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».