Вы тут

У Беларусі ўведзены мараторый на павышэнне цэн на ўнутраным рынку


У Беларусі ўведзены мараторый на павышэнне цэн (тарыфаў) на ўнутраным рынку, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


Фота: pixabay.com

Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы.

Так, з 6 кастрычніка 2022 года юрыдычныя асобы ўсіх формаў уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць вытворчасць (увоз) і (або) рэалізацыю тавараў на ўнутраны рынак або аказваюць паслугі на тэрыторыі Беларусі, не змогуць павысіць цэны на ўсе тавары, як харчовыя, так і нехарчовыя, і паслугі.

Таксама не дапускаецца павышэнне цэн (тарыфаў) у выніку адмены акцый, зніжак і распрадаж.

Рашэнні аб павышэнні цэн будуць прымаць рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам і толькі ў выпадку эканамічнай мэтазгоднасці.

Устанаўленне цэн (тарыфаў) на тавары (паслугі), якія да 6 кастрычніка 2022 года не зроблены (не ўвозіліся, не рэалізоўваліся, не аказваліся) у Беларусі, таксама ўзгадняецца з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі ўраду, з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам.

МАРГу, іншым рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму даручана ажыццяўляць кантроль за насычэннем рынку таварамі (паслугамі), а таксама прадастаўлены паўнамоцтвы на прыпыненне працы аб’ектаў, дзеянні спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) у выпадку парушэння патрабаванняў пастановы ўрада.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?