Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Міларада Додзіка з абраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Сербскай


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Міларада Додзіка з абраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«У такі няпросты час дзяржаве і людзям патрэбны чалавек, шчыра адданы свайму народу, здольны абараніць яго права самому будаваць сучаснасць і планаваць будучыню Айчыны, слухаць і чуць грамадзян, а не інструкцыі з-за мяжы», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзейнасць Міларада Додзіка на гэтай пасадзе прынясе спакой і росквіт Рэспубліцы Сербскай, гонар за сённяшні і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, будзе садзейнічаць развіццю ўзаемавыгадных і паважлівых адносін з міжнароднымі партнёрамі, у тым ліку з Беларуссю.

«Пацвярджаю зацікаўленасць нашай краіны ў далейшым паглыбленні супрацоўніцтва з Рэспублікай Сербскай Босніі і Герцагавіны ў розных галінах», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.