Вы тут

Шоу-матч паміж футбольнымі блогерамі і ФК «Хваля» пройдзе ў Пінску


У Пінску сёння адбудзецца шоу-матч паміж камандай беларускіх блогераў ФК «Інформ» і футбольным клубам «Хваля», паведаміў БелТА прадстаўнік прэс-службы Пінскага ФК Віктар Сухаверхі.


Матч пройдзе ў 21.00 на натуральным полі Акадэміі футбола па вул.Сонечнай, 61. Уваход на таварыскі паядынак будзе вольным для ўсіх жадаючых. На трыбунах змогуць размясціцца больш за 300 чалавек. У складзе каманды ФК «Інформ» — папулярныя блогеры, акцёры, спевакі і стрымеры, чыя сукупная аўдыторыя складае больш за 12 млн чалавек. Гаспадары выставяць свой юнацкі склад.

«Ініцыятыва зыходзіла ад мінчан. Яны на нас выйшлі, прапанавалі правесці такі матч. Мы спачатку паглядзелі наш графік — ён цяпер досыць шчыльны, кожныя выхадныя ідуць гульні чэмпіянату сярод каманд першай лігі. У гэтую нядзелю ў нас будзе адказны матч з ФК „Шахцёр-Петрыкаў“. І кіраўніцтва трэнерскага штаба прыняло рашэнне правесці гэтую моладзевую таварыскую гульню ў пятніцу ўвечары», — распавёў Віктар Сухаверхі.

«Мы спачатку думалі правесці сустрэчу на нашым асноўным полі — стадыёне „Хваля“. Але паколькі такое мерапрыемства ў нас будзе ўпершыню, час пазней, невядома, колькі заўзятараў прыйдзе. Калі такі фармат пінчанам спадабаецца, у наступным годзе вопыт можам паўтарыць», — дапоўніў прадстаўнік ФК «Хваля».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».