Вы тут

З падарункамі і меркаваннямі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД


Сустрэча праходзіла ў Канстанцінаўскім палацы ў Санкт-Пецярбургу.


Пасля прыбыцця на саміт Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні прадстаўнікоў СМІ.

Журналісты спыталі, якое выйсце бачыць беларускі лідар з існуючай міжнароднай абстаноўкі. «А навошта нам выходзіць з нейкай міжнароднай абстаноўкі? — парыраваў Аляксандр Лукашэнка. — З міжнароднай абстаноўкі выйсце павінны шукаць не мы. Мы туды не ўваходзілі і выходзіць адтуль не збіраемся з нейкімі патугамі. А яны няхай шукаюць з гэтай міжнароднай абстаноўкі (выйсце. — Зв), куды яны зайшлі».

Прэзідэнт звярнуў увагу, што журналісты не валодаюць усімі звесткамі аб тым, што адбываецца. «Яны шукаюць гэта выйсце ўжо даўно», — сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Адно з пытанняў Прэзідэнту датычылася забеспячэння бяспекі заходніх граніц Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў існуючай міжнароднай абстаноўцы.

«Вы ж чулі заявы, што нібыта ўжо дамовіліся яны: арсеналы ядзернай зброі перамесцім у Польшчу, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Будзем думаць. Мы ўжо вырашылі, яшчэ раз падумаем, як на гэта адказваць. Не хвалюйцеся, усё будзе нармальна».

Журналісты таксама пацікавіліся, што беларускі лідар прывёз у падарунак свайму расійскаму калегу, які якраз 7 кастрычніка адзначае юбілей. «Трактар», — адказаў Аляксандр Лукашэнка. Адказваючы на ўдакладняльнае пытанне, які менавіта трактар, Прэзідэнт сказаў: «Такі, на якім я працую, — BELARUS. Самы лепшы. Ручной зборкі». «З усімі насадкамі?» — прадоўжылі пытацца журналісты, маючы на ўвазе навясное абсталяванне на трактар для правядзення тых ці іншых работ. «Насадак іх, ведаеш, мільён. Таму гэта па жаданні. Але я яму прапаную адну насадку — навясное абсталяванне — сеялку. Будзем сеяць хлеб. Можа, яшчэ што-небудзь. Яна ўніверсальная. Вырасцім — і Дуду, і Маравецкаму (кіраўніцтва Польшчы. — Зв), Еўропе там, каб не галадалі. Каб не кралі ва Украіне хлеб, а везлі бедным краінам», — адказаў Аляксандр Лукашэнка.

У размове з журналістамі Прэзідэнт таксама асабліва адзначыў, што прыехаў на саміт на расійскім аўтамабілі AURUS. 

Паводле прэс-службы Прэзідэнта.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?