Вы тут

У Кітаі выяўлены 173 тыпы карысных выкапняў


У Кітаі выяўлены заляганні 173 тыпаў карысных выкапняў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Сярод іх — 13 тыпаў энергетычных карысных выкапняў, 59 тыпаў рудных, 95 тыпаў нярудных і шэсць тыпаў гідрамінеральных і газападобных карысных выкапняў. Як зазначылі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў КНР, паскорыліся тэмпы росту здабычы энергарэсурсаў. У мінулым годзе агульны аб’ём здабычы першасных энергарэсурсаў склаў 4,33 млрд тон умоўнага паліва, што на 6,2 працэнта больш, чым у 2020-м.

Летась агульны аб’ём спажывання энергіі дасягнуў 5,24 мільярда тон умоўнага паліва, павялічыўшыся на 5,2 працэнта ў гадавым выражэнні. Каэфіцыент самазабеспячэння энергіяй склаў 82,6 працэнта.

У мінулым годзе спажыванне вугалю склала 56 працэнтаў ад агульнага аб’ёму спажывання першасных энергарэсурсаў, што на 14,2 працэнта ніжэй, чым дзесяць гадоў таму.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?