Вы тут

Наталля Качанава: «Мы павінны вырашаць пытанні людзей аператыўна і эфектыўна»


Выяздное пашыранае пасяджэнне Савета Рэспублікі адбылося 7 кастрычніка ў Фаніпалі. Падчас яго сенатары падвялі вынікі работы са зваротамі грамадзян у Мінскай вобласці за студзень — жнівень бягучага года. За апошнія восем месяцаў колькасць такіх зваротаў у рэгіёне дасягнула больш за 4,5 тысячы. Сенатары правялі каля 280 прамых тэлефонных ліній, больш за 500 асабістых прыёмаў. Акрамя таго, больш за тры разы была арганізавана тэлефонная лінія ў новым фармаце — званок ад спікера. На рэгулярнай аснове праводзяцца сустрэчы з працоўнымі калетывамі і насельніцтвам, у тым ліку на дыялогавых пляцоўках. 


Падчас пасяджэння Старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА звярнула ўвагу на тое, што арсенал узаемадзення з людзЬмі дастаткова шырокі. Акрамя асабістага прыёму, грамадзяне могуць скарыстацца электроннымі зваротамі або тэлефоннымі лініямі. Падсумоўваючы вынікі адзінага дня прыёма грамадзян у Мінскай вобласці, які адбыўся 5 кастрычніка, Наталля Качанава адзначыла актыўнасць людзей:

— Для нас вельмі важна, што прагучалі тыя пытанні, якія мы літаральна зараз адпрацоўваем у Савеце Рэспублікі на экспертных нарадах, да прыкладу, пытанні, якія датычацца дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў. Я ўбачыла тых людзей, якіх можна запрасіць на пасяджанне экспертнага савета, каб яны выказалі свае прапановы, якія будуць для нас вельмі важныя пры прыняцці гэтага законапраекта. Роўна так, як мы, адпрацоўваючы законапраект па аграэкатурызме, запрашалі людзей, што прыходзілі на прыём і звярталіся са сваімі адпаведнымі праблемамі. Гэта значыць, мы сёння не проста прыязджаем выслухаць людзей, але мы актыўна далучаем іх да вырашэння гэтых праблем, для таго, каб вызначыць, наколькі гэтая праблема актуальная для таго ці іншага рэгіёна, для жыхароў краіны ў цэлым. Таму заўсёды радуе тое, што людзі актыўныя, і гэта праўда. Людзі прыходзяць, расказваюць не толькі пра свае асабістыя праблемы, але кажуць, як яны перажываюць за сваю малую радзіму, што зачынілася тая ці іншая ўстанова, як трэба развіваць іх рэгіён, як трэба берагчы і сумеснымі намаганнямі рабіць усё для таго, каб уладкаваць, навесці парадак у тым ці іншым аграгарадку ці пасёлку. Гэта выдатна. 

Спікер звярнула ўвагу на неабходнасць узаемадзеяння з людзьмі, разумення іх настрою і пажаданняў:

— Дзе мы можам дапамагчы — мы павінны дапамагаць. Прэзідэнт заўсёды кажа, што мы павінны працаваць на апярэджанне, вырашаць пытанні грамадзян аператыўна і эфектыўна. А практычна 80% зваротаў, якія паступаюць да нас, а можа, і больш, — гэта пытанні мясцовых органаў улады. Людзі прывыклі, што ў іх павінна быць цёпла, чыста, светла, яны павінны своечасова атрымліваць медыцынскую дапамогу, усе сацыяльныя выгоды. 

Менавіта таму старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла неабходнасць павелічэння актыўнасці дэпутацкага корпусу — людзей, якія непасрэдна працуюць на месцах і бачаць праблемы:

— Калі вы бачыце праблему, павінны прыняць усе меры для таго, каб гэтае пытанне было вырашана. Тут павінна быць поўнае ўзаемадзеянне. Калі яно ёсць паміж выканаўчай, заканадаўчай уладамі, жыхарамі горада або раёна, тады, канешне, гэтыя пытанні вырашаюцца аператыўна і людзі ў цэлым задаволены. А задаволены людзі тым, што робіцца ў іх горадзе, пасёлку, вёсцы, — падсумавала Наталля Качанава. 

Арына КАРПОВІЧ

Фота: Тэлеграм-канал Савета Рэспублікі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?