Вы тут

Яркія колеры і вобраз жанчыны на выставе Эльвіры Салавянчык. Фотарэпартаж


У філіяле Прэзідэнцкай бібліятэцы на Карла Маркса, 38 6 кастрычніка адбылося адкрыццё выставы беларускай мастачкі Эльвіры Салавянчык. У чым асаблівасць яе прац, і чаму на іх немагчыма не звярнуць увагу?


У шэрагу яркіх карцін раскрываецца вобраз жанчыны, натхнёны афрыканскімі матывамі. Доўгі час Эльвіра Салавянчык знаходзілася ў Егіпце. Там яна азнаёмілася з працамі іншых мастакоў, прысвечаных Афрыцы. Гэта яе вельмі моцна натхніла.

— Я пішу тое, што мяне зацікавіць, — дзеліцца мастачка. — Асноўнае для мяне — вобраз, фарбы, стылізацыя. 

Таксама на выставе можна пабачыць сімвалічныя карціны, якія з’яўляюцца аўтарскай інтэрпрэтацыяй песень Дзімы Білана. На момант іх стварэння творчасць музыканта вельмі натхняла Эльвіру. Яна не выключае, што ў будучым можа стварыць падобныя інтэрпрэтацыі і іншых песень.

Ёсць сярод карцін і адна, прысвечаная тэме стварэння свету.

 На ёй мы бачым аўтарскі погляд на біблейскі сюжэт. Адам у сініх шортах і Ева ў сукенцы ў гарошак сядзяць спінай да спіны проста ў цэнтры забароненага ім плёну. Але карціна не выглядае змрочнай, наадварот — у ёй віруе жыццё. Як і ва ўсёй творчасці мастачкі.

— У мяне заўсёды была цяга да яркіх колераў. Ніколі не было чагосьці шэранькага, цьмянага. Я бунтар, — прызнаецца Эльвіра.

У яе працах ёсць і сімвалізм, і стылізацыя, і абстракцыя. Усе яны выкананы ў змешанай тэхніцы. 

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.