Вы тут

У дапамогу школьнікам: студэнт БДУ заснаваў цэнтр анлайн-рэпетытарства


Студэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта заснаваў Цэнтр онлайн-рэпетытарства Edme.by, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.


Аўтарам праекта з’яўляецца трэцякурснік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Дзмітрый Траццякоў. «Адна з мэтаў Edme.by — гэта дапамагчы студэнтам у працаўладкаванні, а таксама ў развіцці практычных навыкаў выкладчыцкай дзейнасці. Онлайн-рэпетытары дапамагаюць школьнікам малодшых, сярэдніх і старэйшых класаў папоўніць прабелы ў ведах і падрыхтавацца да іспытаў для паступлення ў ВНУ», — распавёў заснавальнік праекта.

Унікальнасць анлайн-цэнтра заключаецца ў тым, што ў якасці рэпетытараў выступаюць студэнты беларускіх ВНУ — пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і алімпіяд, а таксама тыя, хто пры паступленні набраў высокія балы. Для таго каб стаць часткай выкладчыцкай каманды праекта, студэнтам трэба прайсці сумоўе і выпрабавальны тэрмін працы. Сёння ў цэнтры працуюць каля 20 спецыялістаў па 11 вучэбных прадметах: гэта матэматыка, руская, беларуская і англійская мовы, хімія, фізіка, Грамадазнаўства, біялогія, інфарматыка, гісторыя і іншыя.

Заняткі праходзяць на пляцоўках Zoom і Skype. Кожны ўрок арганізоўваецца па індывідуальна падабранай праграме і методыцы навучання, усе неабходныя матэрыялы прадастаўляюцца. Таксама існуе магчымасць адсачыць прагрэс навучэнца — на сайце Edme.by у асабістым кабінеце вучня можна ўбачыць падрабязную справаздачу паспяховасці.

Па словах аўтара, анлайн-цэнтр мае намер пашыраць лінейку вучэбных прадметаў, па якіх будуць прадастаўляцца паслугі рэпетытараў, павялічыцца і выкладчыцкі склад.

Прэв’ю: pixabay.com

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.