Вы тут

Барташа прадставілі на пасадзе памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гомельскай вобласці


Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Маскім Рыжанкоў прадставіў 7 кастрычніка ў Гомельскім аблвыканкаме новага памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гомельскай вобласці Сяргея Барташа, перадае БелТА.


Старшыня аблвыканкама Іван Крупко нагадаў: кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка назначыў Сяргея Барташа памочнікам Прэзідэнта — інспектарам па Гомельскай вобласці.

Паводле слоў Максіма Рыжанкова, Сяргей Барташ усё жыццё цесна звязаны з сельскагаспадарчай галіной, з’яўляецца прафесіяналам сваёй справы, сапраўдным патрыётам сваёй зямлі. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці «аграномія», працяглы час працаваў аграномам, галоўным аграномам шэрага сельгаспрадпрыемстваў Брэсцкай вобласці, а таксама інжынерам-гідратэхнікам на прадпрыемстве меліяратыўных сістэм, затым — у сістэме дзяржаўнага мясцовага кіравання. «Быў намеснікам старшыні, першым намеснікам старшыні Кобрынскага райвыканкама, потым працаваў кіраўніком камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама, да назначэння (на пасаду памочніка Прэзідэнта. — Заўвага БелТА) — старшынёй Бярозаўскага райвыканкама», — расказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

На працягу ўсяго працоўнага шляху Сяргей Барташ павышаў сваю кваліфікацыю.

«Чалавек і практычна, і тэарэтычна падрыхтаваны», — падкрэсліў Максім Рыжанкоў. Ён дадаў, што развіццё тых тэрыторый, дзе Сяргей Барташ адказваў за сельскую гаспадарку, сведчыць, што ён ведае ўсе аспекты аграрнай справы. «Прэзідэнт у першую чаргу кіраваўся пры падборы кадраў для такога назначэння менавіта (перспектывай. — Заўвага БелТА) узмацнення патэнцыялу сельскагаспадарчага напрамку вобласці. Каб памочнік разам з губернатарам маглі з усімі вамі ўзмацніць вынікі ў рэгіёне», — звярнуў увагу першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

Яшчэ адзін напрамак, які будзе пад пастаянным кантролем Сяргея Барташа, — пытанні кадравай палітыкі. «Нядаўна адбылося назначэнне шасці старшынь райвыканкамаў. Напэўна ў бліжэйшы час будуць яшчэ нейкія назначэнні. Задача памочніка — паглядзець вельмі дэталёва на ўсё, што адбываецца ў сельгаспрадпрыемствах, прамысловых прадпрыемствах», — адзначыў Максім Рыжанкоў.

У сваю чаргу Сяргей Барташ расказаў аб дасягненнях, асаблівасцях, выніках работы на ранейшых месцах працоўнай дзейнасці, аб вырашэнні пытанняў у існуючых умовах, пошуках новых рынкаў і г.д. Гаворачы аб планах на бліжэйшы час, ён падкрэсліў, што наведае раёны Гомельскай вобласці, дзе правядзе прыёмы грамадзян, пазнаёміцца з рэзервам кадраў, вывучыць многія іншыя пытанні.

«Прыкладзём усе намаганні, каб дабрабыт насельніцтва Гомельскай вобласці паляпшаўся», — запэўніў ён.

«Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі, разам з дэпутацкім корпусам, кіраўнікамі прадпрыемстваў мы зробім усё, каб Гомельская вобласць развівалася і працвітала», — дадаў Іван Крупко.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?