Вы тут

«Белпошта» правяла конкурс майстэрства работнікаў


Па традыцыі ў верасні на базе адпачынку «Дружба» прайшоў XXV Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства работнікаў аб'ектаў паштовай сувязі РУП «Белпошта». На працягу трох дзён за званне найлепшых прафесіяналаў паштовай справы змагаліся 42 работнікі, пераможцы рэгіянальных этапаў конкурсу. Свята паштовага майстэрства праводзілася ў рамках Сусветнага дня пошты і Года гістарычнай памяці.


Каманда-пераможца (першая з левага боку Ірына Кандрацюк).

Перад узнагароджаннем пераможцаў з цёплымі словамі падтрымкі, падзякі і захаплення да каманд-удзельнікаў звярнуліся намеснік генеральнага дырэктара па эксплуатацыйнай дзейнасці РУП «Белпошта» Алена Драздовіч і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Анжаліка Дробава.

Таксама ў рамках цырымоніі закрыцця конкурсу адбылося ўрачыстае віншаванне начальніка аддзела эксплуатацыі паштовай сувязі і распаўсюджвання друку Магілёўскага філіяла Валянціны Ганчаровай, якая ў апошні дзень конкурсу адзначыла юбілей. Дарэчы, паштовай справе Валянціна Сямёнаўна прысвяціла 42 гады свайго жыцця. Працавала аператарам сувязі, начальнікам аддзялення сувязі (у 18 гадоў!), начальнікам участка па апрацоўцы, сартаванні і дастаўцы паштовых адпраўленняў, старшым інструктарам, бухгалтарам-рэвізорам, вядучым эканамістам, начальнікам раённага вузла паштовай сувязі, начальнікам аддзела эксплуатацыі і бяспекі паштовай сувязі, намеснікам дырэктара Магілёўскага філіяла.

І вось настае доўгачаканы момант віншавання пераможцаў. Па выніках ХХV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства работнікаў аб'ектаў паштовай сувязі РУП «Белпошта» першае месца сярод начальнікаў аб'ектаў паштовай сувязі заняла Алена Навумік — начальнік аддзялення паштовай сувязі № 6 горада Баранавічы Баранавіцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Брэсцкага філіяла. Другое месца ў Ганны Ракавец — начальніка аддзялення паштовай сувязі № 13 горада Мінска вытворчасці «Мінская пошта». На трэцім — Ірына Васьковіч, начальнік аддзялення паштовай сувязі № 6 г. Наваполацка Полацкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла.

Сярод спецыялістаў па паштовай дзейнасці аб'ектаў паштовай сувязі на першым месцы Дар'я Ігнацюк — спецыяліст па паштовай дзейнасці аддзялення паштовай сувязі № 6 г. Кобрына Бярозаўскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Брэсцкага філіяла. На другім — Кацярына Лукіна, спецыяліст па паштовай дзейнасці аддзялення паштовай сувязі № 10 г. Брэста Брэсцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Брэсцкага філіяла. Трэцяе — у Вікторыі Папко, спецыяліста па паштовай дзейнасці аддзялення паштовай сувязі № 37 г. Мінска вытворчасці «Мінская пошта».

Першае месца сярод паштальёнаў па дастаўцы паштовых адпраўленняў і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі аб'ектаў паштовай сувязі заняла Ганна Падабедава, паштальён аддзялення паштовай сувязі № 1 г. Віцебска Віцебскага аб'яднанага цэха паштовай сувязі Віцебскага філіяла. Другое — у Таццяны Арцёмчык, паштальёна аддзялення паштовай сувязі № 2 г. Ляхавічы Баранавіцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Брэсцкага філіяла. Трэцяе месца заняла Марыя Невяроўская, паштальён аддзялення паштовай сувязі № 5 г. Гомель Гомельскага аб'яднанага цэха паштовай сувязі Гомельскага філіяла.

Намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» па эксплуатацыйнай дзейнасці Алена Драздовіч звяртаецца да ўдзельнікаў з прывітальным словам.

Па выніках Рэспубліканскага конкурсу і рашэння журы на найвышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнялася каманда Брэсцкага філіяла. Яна набрала найбольшую колькасць балаў па выніках тэарэтычных і практычных іспытаў, 2-е месца заняла каманда Віцебскага філіяла, 3-е месца — у каманды Гомельскага філіяла. Дарэчы, і ў мінулым годзе Брэсцкі філіял стаў пераможцам у прафесійным конкурсе.

— Утрымаць лідарства ўдалося дзякуючы таму, што на нашым філіяле выбудавана сістэма падрыхтоўкі кадраў, — адзначыла намеснік дырэктара Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта» Ірына Кандрацюк. — Гэта сістэмная работа: правядзенне дзён якасці, складанне навучальных праграм, разнастайныя семінары, абмен вопытам і гэтак далей. Дзякуючы такой эфектыўнай падрыхтоўцы, супрацоўнікі нашага філіяла набываюць адпаведныя прафесійныя навыкі, якія з поспехам выкарыстоўваюць у сваёй штодзённай працы. Вось гэта, на мой асабісты погляд, і дае тыя самыя станоўчыя вынікі, якія дазволілі нам другі год запар перамагчы ў прафесійным конкурсе. А яшчэ дадам, што ў нашым Брэсцкім філіяле склалася сапраўдная каманда спецыялістаў высокага ўзроўню. Не будзем забываць і пра тое, што наша каманда выйшла на конкурс з настроем толькі на перамогу. І гэтую мэту мы дасягнулі!

А вось як пракаментавала вынікі конкурсу намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» па эксплуатацыйнай дзейнасці Алена Драздовіч:

— Адметнай рысай гэтага конкурсу стала тое, што вырашылі заснаваць новы прыз — сімпатый гледачоў, уладальнікамі якога сталі каманды вытворчасці «Мінская пошта» і Гомельскага філіяла. Мне, як старшыні журы, вельмі спадабалася, што на нашым прадпрыемстве працуе шмат таленавітых людзей, адданых сваёй нялёгкай прафесіі, адказных і добрасумленных. Прыемна, што ўсе каманды па ходзе конкурсу праявілі незвычайны артыстызм. А яшчэ хачу адзначыць велізарную працавітасць нашых супрацоўнікаў.

Кожнаму ўдзельніку конкурсу хачу пажадаць не спыняцца на дасягнутым, пастаянна ўдасканальвацца, асвойваць новае абсталяванне і тэхналогіі, актыўна выкарыстоўваць так званыя лічбавыя паслугі і, безумоўна, здароўя і новых поспехаў у працы, — дадала Алена Васільеўна.

Сяргей РУЧАНАЎ

Фота з архіва РУП «Белпошта»

Загаловак у газеце: Пераможны дубль Брэсцкага філіяла

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».