Вы тут

Рэспубліканскі цэнтр біябяспекі плануюць стварыць у Беларусі


Рэспубліканскі цэнтр біялагічнай бяспекі плануюць стварыць у Беларусі. Пра гэта распавялі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя па выніках нарады, на якой абмеркавалі пытанні рэалізацыі Канцэпцыі нацыянальнай сістэмы забеспячэння біялагічнай бяспекі, а таксама бягучую эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне і свеце, перадае БелТА.


Па словах дырэктара РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Уладзіміра Гарбунова, прадухіленне біялагічных пагроз з’яўляецца прыярытэтнай праблемай для сусветнай супольнасці. Ён лічыць, што неабходна ў поўнай меры ацэньваць рэальнасць і ступень небяспекі, якая зыходзіць ад біялагічных пагроз, і выкарыстоўваць усе магчымасці і рэсурсы для іх папярэджання і ліквідацыі.

Уладзімір Гарбуноў заўважыў, што ў свеце ўзрастаюць рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання патагенных біялагічных агентаў. Інфекцыйныя хваробы, агульныя для чалавека і жывёл (высокапатагенны грып птушак, сібірская язва, бруцэлёз, сухоты, шаленства, яшчур і інш.), здольныя аказаць прамое і апасродкаванае негатыўнае ўздзеянне на здароўе чалавека.

Больш таго, бурна развіваецца ва ўсім свеце такі напрамак геннай інжынерыі, як сінтэтычная біялогія. Паколькі метады індыкацыі аб’ектаў сінтэтычнай біялогіі адрозніваюцца ад метадаў выяўлення вядомых генна-інжынерных арганізмаў, яны могуць быць занесены на тэрыторыю Беларусі. Ёсць рэальная небяспека выкарыстання асобных арганізмаў у якасці тавараў падвойнага прызначэння, адзначыў дырэктар РНПЦ.

Як распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя, было прынята рашэнне аб стварэнні Савета па бяспецы ў біялагічнай сферы пры Савеце Міністраў. Для каардынацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння ў галіне навуковага, інфармацыйна-аналітычнага і метадычнага забеспячэння на базе РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя будзе створаны Рэспубліканскі цэнтр біялагічнай бяспекі.

Удзел у нарадзе прынялі кіраўнік Апарата Савета Міністраў Канстанцін Бурак, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, намеснік міністра — галоўны дзяржаўны санітарны лекар краіны Аляксандр Тарасенка, прадстаўнікі Дзяржсакратарыяту Савета бяспекі, Мінсельгасхарча, НАН, РЦГЭіГЗ і інш.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.