Вы тут

У Мінску з-за пажару ў інтэрнаце эвакуіравалі 170 чалавек


У Мінску з-за пажару ў інтэрнаце эвакуіравалі 170 чалавек. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.


Сёння ў 14:50 відавочца паведаміў аб загаранні балкона ў інтэрнаце па вуліцы Дзянісаўскай у Мінску. Калі ратавальнікі прыехалі на месца выкліку, балкон на шостым паверсе дзевяціпавярховага будынка інтэрната гарэў адкрытым полымем. У ходзе разведкі было ўстаноўлена, што на шостым паверсе ў двухпакаёвым блоку на балконе загарэлася маёмасць на плошчы 2 кв. м.

Пацярпелых няма. Пажар ліквідаваны ратавальнікамі. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў пры дапамозе сістэмы маўленчай абвесткі аб пажары з будынка інтэрната былі эвакуіравана 170 чалавек, з іх 35 дзяцей. Агнём пашкоджаныя маёмасць на балконе на плошчы 2 кв.м, а таксама шкленне аконнай рамы жылога пакоя. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Папярэдняя версія — парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Паведамляецца, што без нагляду была пакінутая ўключаная электрасушылка для гародніны.

Фота: Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?