Вы тут

Гандлёва-сэрвісны цэнтр Мінскага аўтазавода пабудуюць у Растове-на-Дану


Гандлёва-сэрвісны цэнтр ТАА «Рэгіянальны цэнтр МАЗ поўдзень» пабудуюць у Растове-на-Дану. Сёння пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой прыняў удзел ва ўрачыстай закладцы памятнай капсулы на месцы пачатку будаўніцтва, паведамляе БелТА.


ТАА «Рэгіянальны цэнтр МАЗ поўдзень» было зарэгістравана ў маі гэтага года для прасоўвання аўтамабільнай тэхнікі на рынкі Паўднёвага і Паўночна-Каўказскага федэральных акругоў Расіі і арганізацыі тэхнічнага сэрвісу. «Будаўніцтва новага гандлёва-сэрвіснага комплексу і пашырэнне матэрыяльна — тэхнічнай базы дазволіць выйсці на новы якасны ўзровень працы беларускіх аўтавытворцаў на рынках поўдня Расіі»,- адзначылі ў прэс-службе.

На пляцоўцы будучага будаўніцтва ўдзельнікам мерапрыемства была паказана самая сучасная тэхніка МАЗ, а таксама выстаўленыя больш за 10 машын, якія ўжо знайшлі пакупніка і хутка будуць перададзеныя новым уладальнікам.

Дзмітрый Крутой таксама наведаў завод па вырабу камбайнаў «Ростсельмаш» — найбуйнейшага распрацоўніка і вытворцы сельгастэхнікі Расіі. На прадпрыемстве ў тым ліку былі абмеркаваныя пытанні прамысловай кааперацыі ў вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі ва ўмовах санкцыйнага заходняга ціску.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».