Вы тут

«Пытанне на кантроль!»: Іван Крупко правёў прыём грамадзян


З просьбай аказаць дапамогу ў спагнанні заработнай платы на прыём да старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко звярнуўся жыхар абласнога цэнтра. Гамяльчанін — старшыня ліквідаванага гаражнага кааператыва — паскардзіўся, што за сваю працу не атрымаў два заробкі (у 2021 годзе), бо ў першую чаргу былі выплачаны грошы іншым членам кааператыва.


Губернатар звярнуў увагу: калі сума заробкаў пацверджана, трэба знайсці сродкі і на сходзе членаў кааператыва абмеркаваць магчымасць выплаты ад узносаў.

— Шукайце ліквідатара. Трэба — міліцыю прыцягнем. Вазьміце пытанне на кантроль, — даў даручэнне кіраўнік рэгіёна кіраўніцтву адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля.

Па дапамогу да Івана Крупко звярнулася таксама старшыня садовага таварыства з Гомельскага раёна. Яна агучыла праблему транспартных зносін, якая хвалюе не толькі дачнікаў, але і жыхароў бліжэйшай вёскі Сямёнаўка. З Гомеля ў напрамку да павароту на бліжэйшы ад садовых участкаў сельскі населены пункт штодзень курсіруюць аўтобусы двух гарадскіх маршрутаў. Аднак ад прыпынку грамадскага транспарту да вёскі — больш за два кіламетры, да садовага таварыства яшчэ — 500 метраў. 

— Праманіторце, вызначце, якія рэйсы грамадскага транспарту, па якіх днях больш запатрабаваны, — паставіў задачу кіраўніцтву ААТ «Гомельаблаўтатранс» старшыня аблвыканкама.

Па даручэнні губернатара будзе зроблены заезд з разваротам у населены пункт на ранішніх і вячэрніх рэйсах грамадскага транспарту. 

На прыём да кіраўніка рэгіёна са скаргай на моцны шум абсталявання прадпрыемства рытуальных паслуг звярнулася жыхарка Гомеля.

— Клапачуся і за сябе, і за работнікаў камбіната, — патлумачыла пенсіянерка.

Замеры шуму па адзначаным адрасе рабілі ўпаўнаважаныя на правядзенне падобных прац арганізацыі, звярнуў увагу галоўны санітарны ўрач рэгіёна Сяргей Белы, — усё ў межах нормы. Да таго ж спецыялісты апыталі жыхароў найбліжэйшых ад прадпрыемства дамоў, ніхто нараканняў на шум не выказаў. Тое, што звароты па гэтым пытанні не паступалі, пацвердзіла і кіраўніцтва адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля.

Заяўніца агучыла таксама пытанне атрымання дывідэндаў па чэках «Маёмасць» і «Жыллё». Жанчына патлумачыла, што ў свой час уклала чэкі ў нараўлянскую кандытарскую фабрыку, але выплатамі па іх зусім не задаволеная. Сапраўды, прадпрыемства некаторы час працавала без прыбытку, цяпер сітуацыя паляпшаецца, адпаведна, можна чакаць і павелічэння памеру дывідэндаў, адказаў на зварот заяўніцы старшыня аблвыканкама. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.