Вы тут

КДК: За выхадныя паступіла каля 100 паведамленняў аб фактах завышэння цэн


У Камітэт дзяржкантролю за выхадныя паступіла каля 100 паведамленняў аб фактах завышэння цэн. Пра гэта распавёў журналістам намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Андрэй Лабовіч, паведамляе БелТА.


«Камітэтам дзяржкантролю арганізаваная прамая тэлефонная лінія на кароткі нумар 191. За выхадныя — суботу і нядзелю — паступіла каля 100 зваротаў па рэспубліцы, — распавёў Андрэй Лабовіч. — У асноўным паступаюць скаргі на рост цэн на мяса-малочную прадукцыю, хлебабулачныя вырабы. Калі гаварыць па не харчовай групе тавараў, то гэта асартымент запасных частак да аўтамабіляў».

Інфармацыя на кароткі нумар прымаецца з 9.00 да 18.00, у тым ліку і ў выходныя дні (у нядзелю — да 13.00). Паступілі звесткі будуць аператыўна правераны і выкарыстаны пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў.

Па ўсіх зваротах інфармацыя аператыўна перадаецца мабільным групам, якія працуюць у Мінску і рэгіёнах рэспублікі, для вывучэння і праверкі. Па найбольш значных паведамленнях інфармацыю правяраюць работнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Кантрольныя мерапрыемствы працягваюцца.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.