Вы тут

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб разгортванні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў


Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб разгортванні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў. Пра гэта кіраўнік беларускай дзяржавы паведаміў на нарадзе па пытаннях бяспекі, перадае БелТА.


Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Санкт-Пецярбургу пасля нефармальнага саміту СНД у яго адбылася сустрэча адзін на адзін з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. «У сувязі з абвастрэннем на заходніх межах Саюзнай дзяржавы мы дамовіліся аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэта ўсё па нашых дакументах. Калі ўзровень пагрозы дасягае цяперашняга ўзроўню, як цяпер, мы пачынаем задзейнічаць групоўку Саюзнай дзяржавы. Аснова (я заўсёды пра гэта казаў) гэтай групоўкі — армія, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Павінен вас інфармаваць, што фарміраванне гэтай групоўкі пачалося. Яно ідзе ўжо, па-мойму, на працягу двух дзён. Аддадзена было маё распараджэнне, каб мы прыступілі да фарміравання гэтай групоўкі», — заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Расіі цяпер не да гэтага канфлікту. «Яшчэ не хапала другога канфлікту. Вы ведаеце, што ў іх хапае праблем. Таму вы не разлічвайце на вялікую колькасць Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Але гэта будзе не адна тысяча чалавек», — сказаў ён.

«І будзьце гатовыя ў бліжэйшы час прыняць гэтых людзей і размясціць там, дзе трэба, па нашым плане. Без перабору, без нагнятання сітуацыі і абстаноўкі», — даручыў Аляксандр Лукашэнка міністру абароны.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.