Вы тут

Размовы с Чамаданавай і Маторнай, прывіды з мінулага і дапамога нагам


Чым зацікавіць чытачоў кастрычніцкі нумар «Алесі»? Сабралі галоўныя анонсы.


Вольга Чамаданава: «Калі бацькі думаюць, што „дзіцяці цяжка“, то потым цяжка будзе ім»

«Важна, каб бацькі не баяліся размаўляць са сваім дзіцем на ўсе тэмы, якія лічаць актуальнымі. Бацькі павінны сфарміраваць са сваім дзіцем даверлівыя адносіны да таго, як, напрыклад, ён даведаецца, што такое наркотыкі і якімі спосабамі на іх можна зарабіць грошай», — упэўнена Вольга Чамаданава. Аб сваім бачанні сучаснай моладзі, аб розных праектах маладых і для маладых, а таксама правілах выхавання дзяцей у сваёй сям’і расказала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі БСЖ Вольга Чамаданава.

Ганна Маторная: «Тэатр і сям’я — тэрыторыя шчасця»

«Опера — надзвычайны па сваім уздзеянні і сіле жанр і, на мой погляд, абсалютна неабходны „лекар“ для чалавечай душы. Самая вялікая мая мара — дамагчыся, каб яна стала абсалютна неабходнай для большай колькасці маіх сучаснікаў. Хочацца, каб гледачы выходзілі з тэатра як з храма — адухоўленымі, з непераадольным жаданнем рабіць дабро», — прызнаецца галоўны рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі Ганна Маторная. У чым сакрэт яе творчай няўрымслівасці і жыццёвага аптымізму? Які мужчына можа вытрымаць жонку-рэжысёра? Пра гэта, а яшчэ пра мары і планы чытайце ў размове з галоўным рэжысёрам Вялікага тэатра Беларусі Ганнай Маторнай.

Людміла Кебіч: «Пісаць вершы мне хочацца заўсёды»

У дзяцінстве яна жыла ў бэзавым доме. Менавіта ў такі колер быў пафарбаваны шматпавярховы дом у гарадскім пасёлку Краснасельскі, што на Ваўкавышчыне. Ці можна было ў такім доме не захапіцца паэзіяй? Пра конкурс рукапісаў імя Цёткі, першы верш, напісаны па-беларуску, падтрымку творчых жанчын «Алеся» гутарыць са старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Людмілай Кебіч.

Прывіды з мінулага

Здаецца, усе бацькі жадаюць сваім дзецям дабра. Але чаму менавіта яны часта наносяць раны, якія не зажываюць вельмі доўга? Аб наступствах памылак дарослых у адносінах з дочкамі і сынамі і аб тым, як залячыць атрыманыя ў дзяцінстве і юнацтве псіхалагічныя траўмы, расказвае псіхолаг Таццяна Шаранда.

Знайсці і пакарыць свой «Эверэст»

Сваім поглядам на справу, якой служыць, на сям’ю, выхаванне дзяцей, на адносіны паміж мужчынам і жанчынай дзеліцца тэхнічны дырэктар Беларускай федэрацыі каратэ, старшы трэнер спартыўнага клуба «Эверэст», уладальнік 2-га дана і чорнага пояса па каратэ, чэмпіён Еўропы Алег Кучмасаў.

«Я па вас сумую. Іншай такой, як вы, няма...» — напісала ёй былая выхаванка 

Як гэта — быць мамай для пяцідзесяці аднаго дзіцяці? Што робяць супрацоўнікі дзіцячага дому для падрыхтоўкі выхаванцаў да будучага самастойнага жыцця? Ці ахвотна нашы сучаснікі ўсынаўляюць сацыяльных сірат і чаму часам іх вяртаюць у дзяржаўную ўстанову? Аб гэтым чытайце ў размове з дырэктарам Дзіцячага дому № 7 «Сем Я» Мінска Анжалікай Тузавай. 

Новае жыццё нашых ног 

Колькасць людзей, якія пакутуюць ад варыкознага расшырэння вен, у свеце штогод павялічваецца на 2–3 %. Асабліва часта варыкоз сустракаецца ў жанчын. У чым яго прычыны? Якія ёсць перавагі ў малаінвазіўнай хірургіі для лячэння гэтай паталогіі? Пра гэта наша размова з кандыдатам медыцынскіх навук, ангіёхірургам, флебалогам Аляксандрам Паўлавым.

Прачытаўшы кастрычніцкі нумар «Алесі», вы даведаецеся, як гэтай восенню выглядаць элегантна, стыльна і па-жаноцку, калі вам за 50, якім фасонам клятчастых спадніц зараз аддаць перавагу, у чым карысць і шкода гранатаў і каму трэба звярнуць увагу на імбір. 

Вольга ПАКЛОНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

 Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

«Дзядзька Васіль загінуў, ты павінен працягнуць яго справу. Ты добра вучышся, павінен стаць доктарам».

Грамадства

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

«Ёсць і імпартныя, іспанскія — яны па-ранейшаму ў раёне 70 рублёў за кіло, 30 рублёў — кантэйнер».

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.