Вы тут

Міністр абароны Беларусі — Украіне: не правакуйце нас, мы з вамі ваяваць не збіраемся


Узброеныя Сілы Беларусі зробяць усё, каб гарантаваць бяспеку краіны, заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін, паведамілі ў Міністэрстве абароны.


Фота: Міністэрства абароны

«Мы фіксуем, што нашы суседзі (украінцы) азадачыліся сёння тым, што з боку Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь могуць ажыццяўляцца агрэсіўныя дзеянні. Размова ідзе пра ўкіды інфармацыі аб нібыта рыхтуемым нападзенні з нашага боку. У нас адказ на гэта быў і застаецца адзін: не правакуйце нас, мы з вамі ваяваць не збіраемся. Ні з літоўцамі, ні з палякамі, ні тым больш з украінцамі мы ваяваць не хочам. Калі і вы не хочаце і не будзеце рабіць няправільныя крокі, значыць, вайны не будзе», — сказаў Віктар Хрэнін.

Нашы планы — гэта планы абароны. «На выпадак, калі нападаць будуць на нас. Калі хоць адзін метр беларускай зямлі будзе пастаўлены пад агрэсію. Як было сказана галоўнакамандуючым, адказ будзе імгненным і жорсткім. Таму мы яшчэ раз перасцерагаем ад правакацый. Вы не хочаце з намі вайны — мы не хочам яе таксама, — падкрэсліў ён. — Для беларусаў хачу сказаць словамі галоўнакамандуючага: сітуацыя сёння не настолькі абвострана, каб панікаваць. Кожны сёння на сваім месцы павінен спакойна займацца сваёй справай. Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь зробяць усё, каб гарантаваць бяспеку».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».