Вы тут

Начныя замаразкі, а ўдзень сонечна і нават адносна цёпла


На гэтым тыдні будзе пераважаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму істотных ападкаў па краіне не чакаецца. А гэта значыць, што нас чакае цалкам камфортнае, для сярэдзіны кастрычніка, надвор'е. Толькі днём 11 і 12 кастрычніка месцамі па Беларусі будуць адзначацца невялікія кароткачасовыя дажджы, як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Начныя замаразкі стартуюць ужо ў аўторак. У гэтыя суткі ноччу будзе пераважна без ападкаў, а раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаецца туман. Удзень паветра прагрэецца да плюс 9—14 градусаў, а па поўдні — да плюс 16 градусаў.

І ў сераду ўначы чакаецца пераважна без ападкаў. Днём месцамі па Беларусі прагназуюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 1 градуса да 7 цяпла. У асобных раёнах — замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў. Удзень тэмпература паветра складзе плюс 8—15 градусаў.

Абсалютна не будзе дажджоў і ў чацвер. У гэты дзень ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—7 градусаў. Месцамі будуць начныя замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 8—15 градусаў.

У пятніцу таксама пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 1—7 градусаў, месцамі замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў. Днём слупок тэрмометра дасягне адзнакі плюс 8—15 градусаў.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, у ноч на суботу яшчэ захаваецца антыцыкланальны характар надвор'я, а вось у ранішнія гадзіны да заходніх рэгіёнаў нашай краіны наблізіцца франтальны раздзел. У гэты час атмасферны ціск пачне падаць, павялічыцца колькасць аблокаў і пераважна па заходняй палове краіны пойдуць кароткачасовыя дажджы. Таму ў суботу ўначы надвор'е будзе пераважна без ападкаў. Раніцай і днём у асноўным па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны слабы туман. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 1 да плюс 8 градусаў, месцамі замаразкі — ад 0 да мінус 3 градусаў. Днём тэмпература паветра падымецца да плюс 9—16 градусаў.

У Белгідрамеце папярэдзілі, што ў сувязі з начнымі замаразкамі не варта пакідаць без хованкі на палях выкапаную сельскагаспадарчую прадукцыю. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі па краіне будуць згушчацца туманы, таму варта быць уважлівымі на дарогах.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.