Вы тут

Самая пухнатая выстава «Аб котках — з любоўю» прайшла ў Мінску


У мінскім Палацы спорту прайшла самая пухнатая выстава «Аб котках — з любоўю».


Наведвальнікі маглі не толькі пагутарыць з заводчыкамі з Беларусі і Расіі, але і набыць кацяняці.

На выставе можна было ўбачыць канадскіх сфінксаў, брытанскіх даўгашэрсных, персідскіх і бенгальскіх коцікаў. Заводчыкі з радасцю расказвалі пра асаблівасці парод, давалі парады па іх утрыманні і харчаванню.

Кожную гадзіну суддзі міжнародных катэгорый выбіралі лепшых катоў і кошак. Праходзіла гэта ў фармаце шоу па розных параметрах, пачынаючы ад пароды, заканчваючы афарбоўкай.

Фота Віктара ДРАЧОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?