Вы тут

Праект пастановы па кантролі за цэнамі абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі


Нарада па пытанні аб стабілізацыі цэнавай сітуацыі і стрымліванні тэмпаў інфляцыі ў краіне прайшла ў Савеце Рэспублікі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Рабочая група па выпрацоўцы мер па рэгуляванні цэн на чале з Наталляй Качанавай працягвае працу. Сёння яна прайшла ў пашыраным складзе. Да абмеркавання таксама былі запрошаны кіраўнікі буйных гандлёвых сетак краіны, прадстаўнікі мясцовых выканаўчых органаў.

«Сёння мы праводзім чарговае пасяджэнне рабочай групы, на якім разгледзім тыя прапановы, якія ўнесены ў пастанову. Яно павінна быць прынята Саветам Міністраў у бліжэйшы час. Мы запрасілі прыняць удзел у пасяджэнні рабочай групы кіраўнікоў буйных гандлёвых сетак краіны, членаў падгрупы, якая займалася адпрацоўкай гэтай пастановы», — сказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Па яе словах, у аснове пастановы ўрада — сур’ёзныя рашэнні ў сферы рэгулявання цэн.

«Вельмі важна, каб было выканана даручэнне Прэзідэнта не проста аб недапушчэнні росту цэн, а пра тое, каб гэта быў дзейсны кантроль за цэнаўтварэннем у нашай краіне. Каб цэны былі справядлівымі, як сказаў Прэзідэнт. Гэта абсалютна правільна, — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. — Але, разам з тым, мы павінны даць паўнамоцтвы мясцовым органам улады, гэта значыць аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму сумесна з міністрамі пры неабходнасці мець магчымасць павысіць цану на той ці іншы тавар, абгрунтаваўшы гэта павышэнне. Мы разумеем выдатна, што такія рашэнні адназначна павінны быць накіраваны на ўзгадненне ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, каб яны каардынавалі гэтую працу».

Сенатары штодня праводзяць маніторынг цэн ва ўсіх рэгіёнах, задзейнічаючы ў тым ліку патэнцыял сваіх памочнікаў. На кантролі членаў Савета Рэспублікі — цэны на сацыяльна значныя тавары і лекі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.