Вы тут

Форум «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем» пройдзе 13 кастрычніка ў БДПУ


Гэта фінальнае мерапрыемства Рэспубліканскага конкурсу метадычных матэрыялаў.


На адрас арганізацыйнага камітэта з красавіка па чэрвень бягучага года было даслана 2358 работ у чатырох намінацыях: «Навучальны занятак», «Пазакласнае мерапрыемства», «Адукацыйны сацыяльна-значны праект» і «Медыяпрадукт».

У конкурсе прынялі ўдзел 2200 педагагічных работнікаў устаноў адукацыі рознага тыпу, 98 студэнтаў (у тым ліку 50 студэнтаў БДПУ), 59 навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці. Па выніках экспертнай ацэнкі былі адабраны 38 найлепшых работ.

Акрамя лаўрэатаў конкурсу ў форуме прымуць удзел члены студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі шасці факультэтаў БДПУ. Яны стануць удзельнікамі адкрытых урокаў і пазакласных заняткаў, прысвечаных Мэтам устойлівага развіцця, пазнаёмяцца з найлепшымі тэматычнымі праектамі і медыяпрадуктамі, пагутараць з педагогамі-практыкамі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звернуцца намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай і рэктар БДПУ Аляксандр Жук. У рамках мерапрыемства адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу, будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі «Першыя крокі да мэтаў устойлівага развіцця», «З аглядкай на будучыню», «Дасягнем мэтаў устойлівага развіцця разам».

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?