Вы тут

«Мне цікава, як расце новае пакаленне»


У Рэспубліканскім доме моладзі 12 кастрычніка быў праведзены адкрыты дыялог «Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня». Галоўным спікерам быў Аляксандр Радзькоў, грамадскі дзеяч, палітык, педагог, вучоны і лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі.


Сустрэча праходзіла як у афлайн, так і ў анлайн фарматах. У агульным яна аб’яднала каля ста чалавек. У тым ліку і актыў рэгіёнаў. У пачатку мерапрыемства Аляксандр Радзькоў выказаў пажаданне таго, каб гэтая размова была ўзаемна цікавай: 

— Мне б хацелася даведацца, што трывожыць моладзь, як яна ўспрымае сённяшнюю сітуацыю ў краіне і свеце, што для яе значыць быць патрыётам, на што яна накіравана, як бачыць будучыню. Мне цікава, як расце новае пакаленне, як думае, з якімі цяжкасцямі сутыкаецца. У сваю чаргу я гатовы падзяліцца вопытам і ведамі, расказаць пра тое, як мы жылі і выходзілі з тых ці іншых сітуацый.

Таксама спікер закрануў тэму таго, як правільна сябе паводзіць у кантэксце цяперашняй сітуацыі ў свеце:

— Трэба найперш пра сябе клапаціцца самім, турбавацца аб будучыні сваёй краіны, сваіх блізкіх. У меншай ступені разлічваць на тое, што хтосьці нам нешта дасць. Жывучы ў гэтым шматпланавым і няпростым свеце, перш за ўсё трэба дабівацца сваіх поспехаў, выконваць сваю работу, прапаноўваць свой тавар і свой розум іншым, але на ўзаемавыгадных умовах, таму што наша гісторыя гаворыць — нам ніколі ніхто нічога не даваў.

Акрамя абмеркавання шэрагу важных пытанняў аб адукацыі, палітыцы і далейшых перспектывах, была таксама прэзентавана кніга Аляксандра Радзькова «Рэктары», урыўкі з якой друкуюцца на сайце Выдавецкага дома «Звязда». У ёй распавядаецца пра кіраўнікоў беларускіх універсітэтаў. З многімі аўтар быў знаёмы асабіста, таму ў яго было дастаткова матэрыяла, каб раскрыць іх характары, захапленні, стылі, метады кіравання. Дарэчы гэта чацвёртая кніга ў пісьменніцкай кар’еры Аляксандра Радзькова.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».